Непагадзь стала апошняй кропляй і для жыхароў адной са сталічных шматпавярховак

27 июля 2017

У сталіцы дагэтуль ухіляюць наступствы мінулага ліўня. Нагадаем, за некалькі гадзін на Мінск вылілася амаль месячная норма ападкаў. Пры гэтым стыхія выявіла слабыя месцы не толькі сталічных дарог, але і шматлікіх будынкаў. Струмень званкоў лінуў на нумар кантактнага цэнтра ЖКГ - колькасць зваротаў наконт працёку дахаў вырасла больш чым напалову. Непагадзь стала апошняй кропляй і для жыхароў адной са сталічных шматпавярховак - яны звярнуліся на гарачую лінію АТН. Нават праз дні пасля стыхіі ў іх кватэрах па-ранейшаму "дажджліва". Ян Пашкевіч высвятляў прычыны патопу (відэа).