Грамадства

Спампаваць

18 Мая 2017 21:13

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю плануе маніторыць цэннікі ў магазінах

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю плануе маніторыць цэннікі ў магазінах. Гэта рашэнне было прынята па выніках штогадовага Паслання Прэзідэнта народу і Нацыянальнаму сходу. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цэны павінны кантраляваць усе структуры. Для гэтага ў рэгіёнах федэрацыя стварае рабочыя групы. Пра гэта гаварылі сёння на сустрэчы кіраўніцтва двух ведамстваў. У прыватнасці, аб пунктах узаемадзеяння па забеспячэнні цэнавай даступнасці на рынку Беларусі. Як адзначыў міністр Уладзімір Калтовіч, з красавіка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю адкрыла гарачую лінію і прымае званкі па неабгрунтавана завышаным кошце тавараў. За гэты час атрымана ўжо 200 зваротаў.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю гатова ўкараняць і электронныя сэрвісы маніторынгу цэн. У прыватнасці, з буйнымі гандлёвымі сеткамі плануюць падпісаць пагадненні, па якіх гандаль у рэжыме анлайн будзе адпраўляць у міністэрства інфармацыю аб кошце тавара ад пастаўшчыка, памер сваёй гандлёвай надбаўкі, як змянілася цана за 10 дзён. 

 

Iншыя навіны

Прогноз погоды на 18 августа  Прагноз надвор’я на 18 жніўня 17.08.2017 15:50 / Грамадства Прагноз надвор’я на 18 жніўня
Прогноз погоды на 17 августа Прагноз надвор'я на 17 жніўня 16.08.2017 15:29 / Грамадства Прагноз надвор'я на 17 жніўня