Грамадства

Спампаваць

11 Студзеня 2017 15:33

Вялікі пласт снегу стварае сур'ёзныя праблемы для лясных жыхароў

Аленям, казулям, ланям, зайцам і іншым чатырохлапым становіцца ўсё складаней знайсці для сябе ежу - жывёлы проста не могуць яе раскапаць. А таму двойчы на тыдзень жыхароў лесу падкормліваюць супрацоўнікі лясгасаў. У вялікія кармушкі засыпаюць зерне, сена, бульбу і буракі. Адмаўляюцца ад такога вітаміннага "фастфуду" толькі лосі - зімой сахатыя прытрымліваюцца хвойнай дыеты, але да кармушак усё-такі падыходзяць, каб пасмакаваць соль - кавалак карыснага мікраэлементу хаваюць у невялікім пяньку побач з кармушкай.

Знайсці нешта смачнае ў такой лясной сталовай дзікія зверы змогуць амаль да канца сакавіка. Усяго для жыхароў лесу ў Мінскай вобласці назапасілі больш як 400 тон вітамінных дэлікатэсаў.

 

Iншыя навіны

Прогноз погоды на 24 июня Прагноз надвор'я на 24 чэрвеня 23.06.2017 15:40 / Грамадства Прагноз надвор'я на 24 чэрвеня
Будет тепло, но с дождями Будзе цёпла, але з дажджамі 23.06.2017 15:35 / Грамадства Будзе цёпла, але з дажджамі
ОСВОД усиливает охрану на водоемах АСВОД узмацняе ахову на вадаёмах 23.06.2017 15:33 / Грамадства АСВОД узмацняе ахову на вадаёмах