БеларускiБЕЛРусскийРУСEnglishENG
    На галоўную     Карта сайта     Напісаць пісьмо
  PDA-версія  PDA-версія   Версія для мабільнага  Версія для мабільнага
Белтэлерадыекампанiя      
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
www.tvr.by » Праекты » "Еўрабачанне"
Надрукаваць дабавіць у Выбранае

Еўрабачанне 2007

Дзмітрый Калдун

22 студзеня ў сталічным Палацы спорту адбыўся гала-канцэрт фіналістаў Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта "ЕўраФэст" - адборачнага этапу конкурсу песні "Еўрабачанне-2007"- "Дарога на Еўрабачанне". Гала-канцэрт трансліраваўся ў прамым эфіры Першага канала і тэлеканала "Беларусь-ТБ".

Па рашэнні прафесійнага журы на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам, нашу краіну на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2007" у Хельсінкі (Фінляндыя) будзе прадстаўляць Дзмітрый Калдун.

На фінальным гала-канцэрце "Дарога на Еўрабачанне" Дзмітрый Калдун выканаў песню "Work your magic", аўтарам музыкі якой з’яўляецца Філіп Кіркораў, Дзіяна Гурцкая - лірычную кампазіцыю "How long" вядомага кампазітара Кіма Брэйтбурга, група "The Project" выканала іранічную песню "S.u.p.e.r. s.t.a.r.".

У канцэрце таксама прымалі ўдзел беларускія "зорачкі" дзіцячага "Еўрабачання" Андрэй Кунец і Ксенія Сітнік, прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні" Анжаліка Агурбаш, дуэт "Аляксандра і Канстанцін", Паліна Смолава, зоркі еўрапейскай поп-музыкі: шведская спявачка Carola, расійскі выканаўца Дзіма Білан, група "Cosmos" і спявачка Мары N з Латвіі, якія таксама ўдзельнічалі ў "Еўрабачанні".

Напомнім, што арганізатарам праекта "Еўрафэст" і афіцыйным вяшчальнікам конкурсу "Еўрабачанне" у нашай краіне з’яўляецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.

Відэаматэрыялы

Клiп "Work Your Magic"
Выступленне Калдуна ў фінале "Еўрабачання-2007"
"Еўрабачанне-2007". Спецыяльны рэпартаж АТН.
"Панарама тыдня", 13.05.07
"Зачараваная Еўропа"
Відэафільм АТН. 21.05.2007
Фінальны гала-канцэрт "Дарога на "Еўрабачанне"
Гала-канцэрт удзельнікаў другога тура праекта "ЕўраФэст"

Прэс-рэлізы

КампаніяАгенцтва навінРэкламаТэлебачаннеРадыёПраектыЗваротная сувязь
© Белтэлерадыёкампанія, 2000-2010

Усе правы абаронены.
Афіцыяльны сайт распрацаваны і суправаджаецца Дырэкцыяй інтэрнет-вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

webmaster@tvr.by | internet@tvr.by