|
|
 |
Дырэкцыя спартыўнага вяшчання
АБ ДЫРЭКЦЫI
Галоўная дырэкцыя спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі працуе для таго, каб нашы тэлегледачы змаглі ўбачыць самыя важныя і цікавыя спартыўныя падзеі, па магчымасці, у той самы момант, калі яны адбываюцца. Любыя спаборніцтвы: ці то першынство краіны, ці чэмпіянат свету, маюць сваю аўдыторыю. Таму на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі суседнічаюць і чэмпіянат Беларусі па футболе, і Ліга чэмпіёнаў. У сезоне 2009-2010 тэлеканал "ЛАД" прадоўжыць трансляцыю матчаў другога па значнасці еўрапейскага клубнага турніру, які пертвораны з Кубка УЕФА ў Лігу Еўропы. А самай яркай падзеяй футбольнага лета - 2010 стане фінальная частка чэмпіянату свету, за падрыхтоўкай да якой вы можаце сачыць ужо зараз разам з праграмай "У чаканні мундыяля-2010" (Першы).
Самым галоўным стартам для прадстаўнікоў зімовых відаў спорту ў 2010 годзе стануць Алімпійскія гульні ў Ванкуверы. Яны зоймуць значную частку вяшчання тэлеканалаў Першы і "ЛАД". Гледачоў чакаюць трансляцыі, у большасці прамыя, важных спаборніцтваў на алімпійскіх арэнах, а інтэрв'ю з героямі і падзеямі вакол Гульняў можна ўбачыць у "Дзённіках Алімпіяды".
Акрамя вытворчасці спартыўных тэлетрансляцый, Галоўная дырэкцыя спартыўнага вяшчання займаецца стварэннем праграм спартыўнай тэматыкі: "Будні чэмпіёнаў" (Першы), "Хакей. Формула гульні", "Час футбола" (т/к "ЛАД").
Нашы тэлетрансляцыі:
Футбол: чэмпіянат Беларусі, чэмпіянат Англіі, Ліга чэмпіёнаў УЕФА, Ліга Еўропы (Кубак УЕФА), чэмпіянат свету-2010.
Хакей: чэмпіянат Беларусі, КХЛ, чэмпіянат свету-2009.
Біятлон: Кубак свету, чэмпіянат свету.
Формула-1: сезон-2009.
Зімовыя Алімпійскія гульні - 2010.
Нашы каментатары (штатныя і няштатныя супрацоўнікі):
Уладзімір Навіцкі (футбол, хакей, біятлон)
Сяргей Новікаў (футбол, гандбол)
Павел Баранаў (футбол, бокс)
Аляксандр Цвячкоўскі (футбол, хакей, валейбол)
Аляксандр Дзмітрыеў (футбол, хакей)
Алег Шыбека (хакей)
Аляксандр Казюкевіч (лёгкая атлетыка, біятлон)
Ігар Лапшын (лёгкая атлетыка)
Святлана Парамыгіна (біятлон)
Дзмітрый Герчыкаў, Наталія Дзмітрук, Аляксей Пынцікаў (Формула-1)
Нашы кіраўнікі:
Рунц Зінаіда Аляксандраўна - галоўны дырэктар.
Казюкевіч Аляксандр Уладзіміравіч, Дудзінскі Дзяніс Міхайлавіч - намеснікі галоўнага дырэктара.
e-mail: sport@tvr.by
тэл. +375 17 389 62 20 |
|
|
 |
Дырэкцыя спартыўнага вяшчання
Белтэлерадыёкампанія,
вул. Макаёнка, 9, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 389 62 20
Факс: 267 81 82
|
 |