Компания(by)

29.03.2017
Прэм'ера камедыі "Опера ў піжаме" ў Мінску
1 красавіка ў 20:00 у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў адбудзецца прэм'ера камедыйнага спектакля "Опера ў піжаме" пры ўдзеле сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам дырыжора Вячаслава Чарнухі-Воліча.
Подробнее
29.03.2017
На "Беларусь 2" - прэм'еры новых серыялаў
У эфіры тэлеканала "Беларусь 2" стартуюць новыя лінейкі серыялаў. Тэлегледачы стануць сведкамі незвычайных пераўвасабленняў Лікі Вяршынінай, даведаюцца пра містычныя таямніцы дома сям'і Праскурыных, пачуюць неверагодныя гісторыі кахання наведвальнікаў салона прыгажосці "Твары", а таксама гісторыі з жыцця пяці розных сямейных пар.
Подробнее
28.03.2017
Новы праект "Кіслы comment" - на "Беларусь 2"
3 красавіка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 2" будзе прапанаваны першы выпуск праекта "Кіслы comment", які дасць старт серыі гумарыстычных міжпраграмных ролікаў. У цэнтры ўвагі кожнага выпуску - мабільныя відэасюжэты, дасланыя тэлегледачамі.
Подробнее
27.03.2017
28 сакавіка пачынаецца II тур конкурсу "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!"
28 сакавіка пачынаецца II тур конкурсу "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!", які праводзіцца Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё. На гэтым этапе адбудзецца жывое праслухоўванне ўдзельнікаў прафесійным журы.
Подробнее
27.03.2017
Успамінаем Аляксандра Ціхановіча ў ток-шоу "Форум"
Сёння госці ў студыі ток-шоу "Форум" збяруцца для таго, каб распавесці пра невядомыя старонкі жыцця аднаго з самых папулярных і любімых артыстаў - Аляксандра Ціхановіча.
Подробнее
24.03.2017
"Легенды беларускай сцэны" - на "Беларусь 3"
27 сакавіка ў эфіры "Беларусь 3" стартуе лінейка спектакляў "Легенды беларускай сцэны", у рамках якой тэлегледачы змогуць убачыць запісы лепшых пастановак як з фонду Белтэлерадыёкампаніі, так і самыя новыя тэлеверсіі тэатральных дзействаў.
Подробнее
23.03.2017
Аб падрыхтоўцы NaviBand да "Еўрабачання-2017"

Белтэлерадыёкампанія працягвае падрыхтоўку да Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Так, 25-26 сакавіка група NaviBand і здымачная група Белтэлерадыёкампаніі прымуць удзел у pre-party "Еўрабачання" ў Рызе.


Подробнее
22.03.2017
Доктар Камароўскі - "Буйным планам" на "Беларусь 1"
23 сакавіка - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане кандыдат медыцынскіх навук, урач-педыятр Яўген Камароўскі.
Подробнее
22.03.2017
Пра ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў міжнароднага конкурсу творчых работ (эсэ)
21 сакавіка адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў міжнароднага конкурсу творчых работ (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і Індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі".
Подробнее
21.03.2017
"ПІН_КОД" падорыць ізумруд!
31 сакавіка ў прамым эфіры "Беларусь 2" шчасліўчыку дастанецца ізумруд у 1 карат, апраўлены серабром! Хто стане ўладальнікам каштоўнага падарунка - вырашыць тэлеаўдыторыя шляхам інтэрнэт-галасавання.
Подробнее
20.03.2017
Госць праекта "Майстры і куміры" - Віктар Манаеў
26 сакавіка госцем праекта "Майстры і куміры" стане народны артыст Рэспублікі Беларусь, тройчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, уладальнік шматлікіх тэатральных узнагарод Віктар Манаеў.
Подробнее
20.03.2017
У ток-шоу "Форум" - пра канфлікт пасажыра з таксістам
"Беларусь 1" і Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі прапаноўваюць увазе гледачоў новы выпуск ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Гэтым разам у эфіры размова пойдзе пра залаты тарыф.
Подробнее
17.03.2017
Сталі вядомыя імёны фіналістаў рэаліці-шоу "Накаўт-раўнд"
Па выніках другога паўфіналу праекта "Накаўт-раўнд", які прайшоў на "Беларусь 5" 11 сакавіка, журы і гледачы выбралі яшчэ двух фіналістаў для ўдзелу ў заключным паядынку папулярнага рэаліці-шоу.
Подробнее
17.03.2017
"Беларусь 3" запіша фіналы адборачных тураў дарослага і дзіцячага конкурсаў "Славянскі базар у Віцебску"
18 сакавіка Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі правядзе ў Моладзевым тэатры эстрады запіс фінальных адбораў да XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" і XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск". 
Подробнее
16.03.2017
Сусветны дзень паэзіі адзначаем разам!
Штогод 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі, да святкавання якога далучацца і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі. У прыватнасці, у гэты дзень у эфіры будуць гучаць творы вядомых аўтараў, а госці папулярных праектаў распавядуць пра свае літаратурныя перавагі.
Подробнее
16.03.2017
Дзідзье Канес - "Буйным планам" на "Беларусь 1"
16 сакавіка - новы выпуск праграмы "Буйным планам". Суразмоўцам аўтара і вядучага праекта Марата Маркава стане Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес.
Подробнее
15.03.2017
NAVIBAND выступіць у другой частцы другога паўфінала "Еўрабачання-2017"
Гурт NAVIBAND выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2017", у другой яго частцы. Аб гэтым арганізатары аб’явілі яшчэ 31 студзеня.
Подробнее
14.03.2017 15:35:00
"Справа жыцця" беларускіх навукоўцаў у новым праекце АТН
20 сакавіка адбудзецца прэм'ера цыкла фільмаў "Справа жыцця", падрыхтаванага творчай групай Агенцтва тэленавін медыяхолдынга. 2017-ы аб’яўлены Годам навукі ў нашай краіне, і ў гледачоў тэлеканала "Беларусь 1" з'явіцца магчымасць убачыць, як перадавыя ідэі айчынных даследаванняў рэалізуюцца на практыцы і для каго гэта становіцца справай усяго жыцця. 
Подробнее
14.03.2017
Здымкі візітовак удзельнікаў "Еўрабачання-2017" будуць праходзіць у два этапы
Сёлета здымкі візітовак удзельнікаў Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" будуць праходзіць у два этапы. На першым этапе частку візітоўкі зніме кожная тэлекампанія з 43 краін - удзельніц конкурсу. Другую частку картак арганізатары конкурсу будуць здымаць у маі, калі дэлегацыі ўсіх краін прыедуць у Кіеў.
Подробнее
13.03.2017
Фотаконкурс радыё "Беларусь" "Мая кніга для ўсяго свету" працягваецца
У конкурсе фотаработ "Мая кніга для ўсяго свету", аб’яўленым у лютым міжнародным радыё "Беларусь" і прымеркаваным да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, за першы месяц яго правядзення прынялі ўдзел слухачы з краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. 
Подробнее
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 124 | След.