Компания(by)

29.04.2017
Госць праекта "Майстры і куміры" - Уладзімір Арлоў
6 мая ў эфіры тэлеканала ўвазе гледачоў будзе прапанаваны чарговы выпуск праекта "Майстры і куміры", госцем якога стане рэжысёр, сцэнарыст, драматург, пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Подробнее
27.04.2017
Яўген Перлін пракаменціруе другі паўфінал "Еўрабачання-2017" на беларускай мове
Каменціраванне другога паўфіналу Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2017", у якім выступіць афіцыйны прадстаўнік Беларусі група NaviBand, пройдзе на беларускай мове.
Подробнее
26.04.2017
Афіцыйная беларуская дэлегацыя 1 мая адправіцца ў Кіеў на "Еўрабачанне-2017"
Афіцыйная беларуская дэлегацыя, у складзе якой прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, група NaviBand і іх творчая каманда, 1 мая адправіцца ў Кіеў на Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017". 
Подробнее
21.04.2017
Белтэлерадыёкампанія пакажа ўсе матчы чэмпіянату свету па хакеі - 2017
З 5 па 21 мая чэмпіянат свету па хакеі з шайбай трэці раз пройдзе ў дзвюх краінах - у Францыі і Германіі. Адразу тры тэлеканалы медыяхолдынга прапануюць беларускім балельшчыкам усе матчы першынства - 64 гульні.
Подробнее
19.04.2017
"Беларусь 1" працягвае "Вялікі сэлфі-тур"!
У эфіры "Беларусь 1" стартуе другі сезон міжнароднага турыстычнага праекта "Вялікі сэлфі-тур", дзякуючы якому гледачы працягнуць адкрываць у новых ракурсах ужо вядомыя турыстычныя маршруты, а таксама пабываюць у незвычайных месцах, аб існаванні якіх нават не здагадваліся.
Подробнее
19.04.2017
Новыя праекты і праграмы ў эфіры тэлеканала "Беларусь 4"
Рэгіянальны тэлеканал "Беларусь 4" працягвае радаваць сваіх гледачоў насычаным, цікавым, поўным прэм'ер эфірам.
Подробнее
14.04.2017
Госць праекта "Майстры і куміры" - Валянціна Гаявая
22 красавіка ў эфіры тэлеканала ўвазе гледачоў будзе прапанаваны чарговы выпуск праекта "Майстры і куміры", госцем якога стане народная артыстка Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля "Харошкі" Валянціна Гаявая.
Подробнее
14.04.2017
Пра роды дома - у ток-шоу "Форум"
17 красавіка - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. Размова ў выпуску пойдзе пра роды дома: што гэта - залішняя саманадзейнасць, пагоня за ўласным камфортам, мода або натуральны працэс?
Подробнее
13.04.2017
"Беларусь 3" пачаў здымкі праекта "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака"
Тэлеканал "Беларусь 3" пачаў здымкі новага праекта "Майстэрня. Гісторыя аднаго мастака". Галоўнымі героямі будучай праграмы стануць таленавітыя жывапісцы, тэатральныя мастакі і скульптары
Подробнее
11.04.2017
"Беларусь 1" пакажа творчы вечар Вольгі Рыжыкавай
16 красавіка тэлеканал "Беларусь 1" пакажа тэлевізійную версію творчага вечара вядомай тэлевядучай, спявачкі і паэткі Вольгі Рыжыкавай. Здымкі музычнай падзеі Белтэлерадыёкампанія правяла 30 сакавіка ў канцэртнай зале "Мінск".
Подробнее
11.04.2017
“Справа жыцця” на тэатральных падмостках, старонках кніг і музычных партытурах
З 17 красавіка ў эфіры “Беларусь 1” стартуюць новыя выпускі праекта “Справа жыцця”. Гэтым разам журналісты Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі распавядуць пра айчынныя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.
Подробнее
10.04.2017
Тэматычны эфір да Дня касманаўтыкі
12 красавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень касманаўтыкі - памятную дату, прысвечаную першаму палёту чалавека ў космас.
Подробнее
10.04.2017
Абмеркаванні на тэму "Сірыя і свет" у ток-шоу "Форум"
10 красавіка - новы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. На гэты раз у эфіры галоўная геапалітычная тэма на сусветным парадку дня - "Сірыя і свет".
Подробнее
07.04.2017
Праект "Кулінарная дыпламатыя" зноў на "Беларусь 1"
16 красавіка Белтэлерадыёкампанія адкрывае новы сезон унікальнага тэлевізійнага праекта "Кулінарная дыпламатыя". У кожным выпуску гледачоў чакаюць не толькі займальныя падарожжы ў блізкія і далёкія краіны, але і сапраўдныя гастранамічныя адкрыцці.
Подробнее
06.04.2017
Спецыяльныя велікодныя трансляцыі і праграмы ў эфіры тэле- і радыёканалаў Белтэлерадыёкампаніі
На свята Уваскрэсення Хрыстовага, якое сёлета каталікі і праваслаўныя будуць 16 красавіка, у эфіры "Беларусь 1", "Беларусь 3", "Беларусь 24", "НТБ-Беларусь", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг эксклюзіўных прамых трансляцый і спецыяльных выпускаў праграм.
Подробнее
05.04.2017
"Беларусь 24" прымае ўдзел у кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак-2017"

5-8 красавіка тэлеканал "Беларусь 24" прымае ўдзел у Міжнародным кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак-2017" і прадстаўлены ў рамках стэнда Міністэрства спорту і турызму.


Подробнее
04.04.2017 16:55:00
Адбылася рабочая сустрэча кіраўнікоў радыё "Беларусь" і "Радыё 700" (ФРГ)
Пытанні ўзаемадзеяння міжнароднага радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі з Вяшчальным цэнтрам Ойскірхен ("Радыё 700", ФРГ) і перспектывы інтэнсіфікацыі іх далейшага супрацоўніцтва былі абмеркаваныя на рабочай сустрэчы кіраўнікоў дзвюх станцый у Мінску.
Подробнее
04.04.2017
Спартыўны тэлеканал назваў імя народнага каментатара
На "Беларусь 5" былі абнародаваныя вынікі галасавання за фіналістаў папулярнага праекта "Накаўт-раўнд". Падсумаваўшы галасы тэлегледачоў і прафесійнага журы, арганізатары назвалі пераможца. Ім стаў мінчанін Сяргей Комса.
Подробнее
04.04.2017
Візітоўка NaviBand распавядзе пра захапленні і пачуцці артыстаў
Белтэлерадыёкампанія завяршыла здымкі часткі візітоўкі афіцыйнага прадстаўніка Беларусі на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017".
Подробнее
03.04.2017
Пра стандарты прыгажосці - у ток-шоу "Форум"
3 красавіка - чарговы выпуск папулярнага грамадска-палітычнага ток-шоу "Форум" з Дзмітрыем Бачковым. На гэты раз размова пойдзе пра стандарты прыгажосці: як у барацьбе з сантыметрамі і кілаграмамі не забыцца пра самае важнае.
Подробнее
Страницы: 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ... | 125 | След.