"Беларусь 1" працягвае "Вялікі сэлфі-тур"!

"Беларусь 1" працягвае "Вялікі сэлфі-тур"! 19.04.2017

Прэс-рэліз

6 мая ў эфіры "Беларусь 1" стартуе другі сезон міжнароднага турыстычнага праекта "Вялікі сэлфі-тур", дзякуючы якому гледачы працягнуць адкрываць у новых ракурсах ужо вядомыя турыстычныя маршруты, а таксама пабываюць у незвычайных месцах, аб існаванні якіх нават не здагадваліся. Новыя серыі праграмы - чарговыя займальныя падарожжы, у якія тэлеаўдыторыя адправіцца разам з Уладзімірам Богданам і Надзеяй Цімафеевай.

Нагадаем, упершыню праграма "Вялікі сэлфі-тур" выйшла ў эфір "Беларусь 1" у кастрычніку мінулага года. Першы сезон падарыў гледачам шэраг незабыўных уражанняў, яркую гаму эмоцый, шмат у чым дзякуючы Уладзіміру Богдану і Надзеі Цімафеевай - харызматычным вядучым, якія ў сутычцы за найлепшае сэлфі імкнуліся перадаць узрушальныя каларыты розных краін і нічога не прапусціць.

Дарэчы, у пагоні за найлепшым кадрам у першым сезоне дапытлівыя і няўрымслівыя вядучыя зрабілі каля 500 тысяч сэлфі, на якіх самыя маляўнічыя месцы, незабыўныя прыродныя прыгажосці, а таксама архітэктурныя славутасці, убачыўшы якія на здымках і ў тэлеэфіры, абавязкова хочацца ўбачыць ужывую!

У новым сезоне вядучыя працягнуць падарожжы па роднай Беларусі і іншых краінах, знаёмячы гледачоў з багаццем гісторыка-культурнай спадчыны, дзіўнай прыродай, унікальнымі пабудовамі… Аўтары праекта ўпэўненыя, што аўдыторыя будзе ў захапленні ад новых турыстычных маршрутаў.

Вывучаць норавы, уклад жыцця і характары людзей у розных кутках свету Уладзімір і Надзея будуць, як і раней, паралельна з сэлфі-батлам. Гледачы ж змогуць сачыць за фотахронікай падарожжаў і лайкаць упадабаныя кадры ў сацыяльных сетках на афіцыйных старонках праекта.

Першы выпуск новага сезона "Вялікага сэлфі-тура" прысвечаны Італіі і Мінскай вобласці Беларусі. Надзея даследуе Мірскі і Нясвіжскі замкі, навучыцца валяць валёнкі і дасць майстар-клас тэлегледачам. Якое прывітанне дашле з Італіі Уладзімір - убачым 6 мая.

Праграма "Вялікі сэлфі-тур" будзе выходзіць на "Беларусь 1" у дзённым эфіры кожную суботу.