Тэлемарафон "Пабудуем музей разам!"
Падчас акцыі "Пабудуем музей разам!", якая праводзілася Белтэлерадыёкампаніяй у эфіры праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" і аднайменнага тэлемарафона на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь-ТБ", на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і стварэнне экспазыцыі сабрана больш за 70 мільёнаў рублёў.
У рамках праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" акцыя праводзілася на працягу месяца. У эфіры праграмы штодня выходзілі відэасюжэты аб гісторыі стварэння музея, яго супрацоўніках, калекцыях і фондах, а таксама праекце новага будынка. Дзякуючы ролікам з указаннем рэквізітаў для пералічэння сродкаў, якія дэманстраваліся на працягу акцыі ў эфіры канала "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага канала "Беларусь-ТБ", удзел у ёй змаглі прыняць усе ахвочыя, у тым ліку і беларусы, што жывуць зараз у іншых краінах - Расіі, Украіне і Прыбалтыцы. З 3 па 28 кастрычніка на разліковыя рахункі музея паступіла каля 30 мільёнаў рублёў.
29 кастрычніка тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь-ТБ" правялі аднайменную акцыю-тэлемарафон, падчас якой тэлегледачы ўбачылі спецыяльныя тэматычныя відэасюжэты, прамыя ўключэнні і спецыяльны кінапаказ, а таксама змаглі пералічыць сродкі з дапамогай тэлефоннага званка.
Такім чынам, падчас марафона і ў наступныя дні (29-31 кастрычніка) на рахункі музея было пералічана яшчэ больш за 6 мільёнаў рублёў, і больш за 40 мільёнаў тэлегледачы пералічылі пры дапамозе званкоў.
Акрамя эфірных акцый, 27 кастрычніка Белтэлерадыёкампанія на сваім інтэрнэт-партале www.tvr.by правяла анлайн-канферэнцыю з аўтарам праекта новага будынка музея - архітэктарам, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесарам Віктарам Крамарэнкам.
З прапановай прыняць удзел у акцыі Белтэлерадыёкампанія звярнулася да беларускіх друкаваных СМІ, якія неадкладна на яе адгукнуліся. Грошы на будаўніцтва таксама пералічылі і супрацоўнікі кампаніі.
Белтэлерадыёкампанія і надалей будзе падтрымліваць карысныя ініцыятывы і грамадска-культурныя акцыі, якія праводзяцца ў нашай краіне.
Глядзець
Сёння ў 7:25 ў эфіры Першага і спадарожнікавага канала "Беларусь-ТБ" стартаваў тэлемарафон "Пабудуем музей разам!" (Уключэнне 1)
Глядзець
Беларусы ўсяго свету могуць дапамагчы сваёй сталіцы ў стварэнні ўнікальнага мемарыяла. (Уключэнне 2)
Глядзець
На дадзены момант сваю лепту ў збор сродкаў на будаўніцтва новага музея Вялікай Айчыннай вайны ўжо ўнеслі 2 тысячы 155 чалавек, патэлефанаваўшы па нумарам 8-810-055-0331, 8-810-055-0332, 8-810-055-0333. (Уключэнне 3)
Глядзець
Тэлемарафон "Пабудуем музей разам!" па зборы сродкаў на будаўніцтва новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Першым і канале "Беларусь-ТБ" працягваецца. (Уключэнне 4)
Глядзець
Прэзідыум Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняў рашэнне пералічыць на будаўніцтва новага музея Вялікай Айчыннай вайны 10 мільёнаў беларускіх рублёў. (Уключэнне 5)
Глядзець
Прафсаюзныя арганізацыі пералічваюць сродкі на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. (Уключэнне 6)
Глядзець
На Першым і канале "Беларусь-ТБ" працягваецца тэлемарафон "Пабудуем музей разам!" па зборы сродкаў на ўзвядзенне новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. (Уключэнне 7)
Глядзець
Больш за 11 гадзін працягваецца тэлемарафон па зборы сродкаў на будаўніцтва новага Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На гэты момант свой уклад зрабілі звыш 4200 чалавек. (Уключэнне 8)
Глядзець
Падвядзенне вынікаў
Беларусы ўсяго свету прынялі ўдзел у стварэнні музея вайны ў сталіцы. У прамым эфіры Першага і спадарожнікавага канала "Беларусь-ТБ" прайшоў тэлемарафон па зборы сродкаў. Удзельнікамі тэлемарафону сталі дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Неабыякавых аказалася больш за 5 тысяч чалавек. Званкі паступалі з Расіі, Украіны і краін Еўропы.