Футбольныя балельшчыкі чакалі гэтай з’явы з мінулай восені. 10 красавіка распачаўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Сімвалічна, што сезон пачаўся ў Барысаве, горадзе, чый клуб на працягу апошніх гадоў не дае сябе скінуць з футбольнага беларускага алімпу. БАТЭ пачынае чэмпіянат у якасці фаварыта, але зноў ёсць каманды, якія пастараюцца пазмагацца за залатыя медалі. У “Матчболе” Андрэй Казлоў разважае, хто складзе канкурэнцыю жоўта-блакітным Спецыялісты і тыя, хто пільна сочыць за беларускім футболам, адразу скажуць, што асноўныя прэтэндэнты на чэмпіёнства і п’едэстал усё тыя ж, і ўсе чатыры клубы прадстаўляюць мінскі рэгіён. Спачатку пра галоўнага прэтэндэнта. БАТЭ не тое што каб распачаў сезон матчам супраць мазырскай “Славіі”, але гульню паказаў якасную і дабіўся перамогі з лікам 1:0. Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч адзначыў футбалістаў мазырскай “Славіі” і дадаў, што футбалісты з Барысава выканалі ўстаноўку на матч. БАТЭ, на першы погляд, у гэтым сезоне выглядае мацнейшым. У каманду вярнуліся былыя барысаўчане і выхаванцы каманды - Ігар Стасевіч і Максім Жаўнерчык. Таксама і моладзь, якую трэнерскі штаб БАТЭ абкатваў у тым сезоне, толькі набралася моцы і павінна паказаць сябе яшчэ больш. У тым ліку адкрыццё мінулага года Аляксандр Карніцкі. Другі прэтэндэнт на золата сёлета - салігорскі “Шахцёр”, які ў першым туры выйграў у «Слуцка», 2:0. А вось мінскае “Дынама” пакуль што падлажваецца да патрабаванняў новага галоўнага трэнера Душана Угрына. Спачатку мінчане былі блізкія да вылету з Кубка Беларусі, а ў першым туры згулялі ўнічыю з “Нёманам”, 1:1. Мінск, Маладзечна, Барысаў, Пінск і Брэст рыхтуюцца да чэмпіянату свету па футзале. Упершыню такі статусны форум пройдзе ў нашай краіне. Напярэдадні ў сталічнай ратушы перад журналістамі была прэзентавана нацыянальная каманда Беларусі, якая згуляе на хатнім чэмпіянаце свету. Гэты форум, як адзначыў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў, нацэлены на папулярызацыю футзала ва ўсёй краіне, і менавіта таму матчы турніру пройдуць у пяці гарадах: Мінску, Маладзечне, Барысаве, Пінску і Брэсце. Капітан зборнай Беларусі Дзмітрый Кудзі адзначае, што на каманду абрынулася незвычайная ўвага. Аднак хатнія трыбуны і націск прэсы толькі дапамогуць выступленню зборнай. Чэмпіянат свету па футзале стартуе 17 красавіка. У гэты дзень у матчы-адкрыцці на “Мінск-Арэне” беларусы прымуць бразільцаў. У групе з нашай камандай, акрамя Бразіліі, згуляюць Уругвай і Аўстралія. Прыходзьце і падтрымлівайце нашу каманду, тым больш што беларусы ў гэтым відзе спорту адны з наймацнейшых у свеце.
13.04.2015 18:46

Футбольныя балельшчыкі чакалі гэтай з’явы з мінулай восені. 10 красавіка распачаўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Сімвалічна, што сезон пачаўся ў Барысаве, горадзе, чый клуб на працягу апошніх гадоў не дае сябе скінуць з футбольнага беларускага алімпу. БАТЭ пачынае чэмпіянат у якасці фаварыта, але зноў ёсць каманды, якія пастараюцца пазмагацца за залатыя медалі. У “Матчболе” Андрэй Казлоў разважае, хто складзе канкурэнцыю жоўта-блакітным

Спецыялісты і тыя, хто пільна сочыць за беларускім футболам, адразу скажуць, што асноўныя прэтэндэнты на чэмпіёнства і п’едэстал усё тыя ж, і ўсе чатыры клубы прадстаўляюць мінскі рэгіён.

Спачатку пра галоўнага прэтэндэнта. БАТЭ не тое што каб распачаў сезон матчам супраць мазырскай “Славіі”, але гульню паказаў якасную і дабіўся перамогі з лікам 1:0.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч адзначыў футбалістаў мазырскай “Славіі” і дадаў, што футбалісты з Барысава выканалі ўстаноўку на матч.

БАТЭ, на першы погляд, у гэтым сезоне выглядае мацнейшым. У каманду вярнуліся былыя барысаўчане і выхаванцы каманды - Ігар Стасевіч і Максім Жаўнерчык. Таксама і моладзь, якую трэнерскі штаб БАТЭ абкатваў у тым сезоне, толькі набралася моцы і павінна паказаць сябе яшчэ больш. У тым ліку адкрыццё мінулага года Аляксандр Карніцкі.

Другі прэтэндэнт на золата сёлета - салігорскі “Шахцёр”, які ў першым туры выйграў у «Слуцка», 2:0. А вось мінскае “Дынама” пакуль што падлажваецца да патрабаванняў новага галоўнага трэнера Душана Угрына. Спачатку мінчане былі блізкія да вылету з Кубка Беларусі, а ў першым туры згулялі ўнічыю з “Нёманам”, 1:1.

Мінск, Маладзечна, Барысаў, Пінск і Брэст рыхтуюцца да чэмпіянату свету па футзале. Упершыню такі статусны форум пройдзе ў нашай краіне.

Напярэдадні ў сталічнай ратушы перад журналістамі была прэзентавана нацыянальная каманда Беларусі, якая згуляе на хатнім чэмпіянаце свету. Гэты форум, як адзначыў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў, нацэлены на папулярызацыю футзала ва ўсёй краіне, і менавіта таму матчы турніру пройдуць у пяці гарадах: Мінску, Маладзечне, Барысаве, Пінску і Брэсце.

Капітан зборнай Беларусі Дзмітрый Кудзі адзначае, што на каманду абрынулася незвычайная ўвага. Аднак хатнія трыбуны і націск прэсы толькі дапамогуць выступленню зборнай.

Чэмпіянат свету па футзале стартуе 17 красавіка. У гэты дзень у матчы-адкрыцці на “Мінск-Арэне” беларусы прымуць бразільцаў. У групе з нашай камандай, акрамя Бразіліі, згуляюць Уругвай і Аўстралія. Прыходзьце і падтрымлівайце нашу каманду, тым больш што беларусы ў гэтым відзе спорту адны з наймацнейшых у свеце.



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =