Раубичи примут чемпионат Европы по биатлону-2020 и финальный этап Кубка IBU

Сумешчаны праект чэмпіянату Еўропы па біятлоне і Кубка IBU, якія пройдуць у Раўбічах, стане зручным для нацыянальных каманд з пункту гледжання  лагістыкі. Аб гэтым сёння распавёў Аляксандр Гагіеў, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". На дадзены момант зроблены вялікі спрынтарскі круг. Акрамя таго,  на трасе ёсць снег, які ўтрамбуюць бліжэй да спаборніцтваў. У сукупнасці снежнае покрыва складае 2500 метраў, але арганізатары плануюць яго павялічваць.  Нагадаем, Раўбічы афіцыйна правядуць чэмпіянат Еўропы па біятлоне 2020 года, а па завяршэнні кантынентальнага форуму пачнецца фінальны этап Кубка IBU. Першыя гонкі ў рамках еўрапейскіх спаборніцтваў - суперспрынты ў мужчын і жанчын 26 лютага. Чэмпіянат Еўропы планавалі правесці ў Эстоніі, але краіна-арганізатар не паспела падрыхтаваць трасу. Нагадаем, што летась у Раўбічы на чэмпіянат Еўропы было заяўлена 30 каманд. У гэтым чакаецца 35, а гэта каля 1000 спартсменаў. Імёны біятланістаў мы даведаемся  пасля 18 лютага - пакуль жа рыхтуюцца заявачныя лісты.
14.02.2020 12:02
Сумешчаны праект чэмпіянату Еўропы па біятлоне і Кубка IBU, якія пройдуць у Раўбічах, стане зручным для нацыянальных каманд з пункту гледжання  лагістыкі. Аб гэтым сёння распавёў Аляксандр Гагіеў, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". На дадзены момант зроблены вялікі спрынтарскі круг. Акрамя таго,  на трасе ёсць снег, які ўтрамбуюць бліжэй да спаборніцтваў. У сукупнасці снежнае покрыва складае 2500 метраў, але арганізатары плануюць яго павялічваць. 

Нагадаем, Раўбічы афіцыйна правядуць чэмпіянат Еўропы па біятлоне 2020 года, а па завяршэнні кантынентальнага форуму пачнецца фінальны этап Кубка IBU. Першыя гонкі ў рамках еўрапейскіх спаборніцтваў - суперспрынты ў мужчын і жанчын 26 лютага.

Чэмпіянат Еўропы планавалі правесці ў Эстоніі, але краіна-арганізатар не паспела падрыхтаваць трасу. Нагадаем, што летась у Раўбічы на чэмпіянат Еўропы было заяўлена 30 каманд. У гэтым чакаецца 35, а гэта каля 1000 спартсменаў. Імёны біятланістаў мы даведаемся  пасля 18 лютага - пакуль жа рыхтуюцца заявачныя лісты.



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =