Поздравление с Днем белорусской письменности

Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства. У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі, і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны. Сёлета эстафету па правядзенні мерапрыемстваў прымае Рагачоў - горад, з якім звязаны лёсы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова і Андрэя Макаёнка. Лейтматывам творчасці гэтых пісьменнікаў сталі любоў да роднай зямлі, павага да працавітых і добразычлівых людзей. Упэўнены, багатая праграма свята паслужыць плённаму развіццю беларускага слова і пашырыць рады яго прыхільнікаў. Жадаю ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства творчага натхнення, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах. Аляксандр Лукашэнка
04.09.2016 09:07
Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства.

У Год культуры яго правядзенне набывае асаблівае значэнне. Увага грамадства засяроджана на неабходнасці беражлівага захавання лепшых духоўных здабыткаў, якія дайшлі да нас праз стагоддзі, і ўзбагачэння нацыянальнай скарбніцы дасягненнямі нашых таленавітых сучаснікаў, бо гістарычная памяць і гонар за Радзіму служаць трывалым падмуркам для далейшага развіцця краіны.

Сёлета эстафету па правядзенні мерапрыемстваў прымае Рагачоў - горад, з якім звязаны лёсы Уладзіміра Караткевіча, Міхася Лынькова і Андрэя Макаёнка. Лейтматывам творчасці гэтых пісьменнікаў сталі любоў да роднай зямлі, павага да працавітых і добразычлівых людзей.

Упэўнены, багатая праграма свята паслужыць плённаму развіццю беларускага слова і пашырыць рады яго прыхільнікаў.

Жадаю ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства творчага натхнення, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах.

Аляксандр Лукашэнка


Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =