Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
22 жніўня ў народным календары Мацей. У гэты дзень заўважалі: шмат расы - будзе спякотны дзень. Малады месяц добра бачны на небе - да канца месяца будзе горача. Моцны паўднёвы вецер - зiмой будзе шмат снегу.
Ну а зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Бярэзінскім запаведніку ў 1977 годзе - менш за 1 градус цяпла, а самы цёплы дзень у 1946 годзе - у Магілёве тэрмометры паказалі звыш 36 градусаў цяпла.
Пра надвор'е
21.08.2019 21:40
Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен
Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS