Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
7 чэрвеня ў народным календары Ян. Пчаляры ў гэты дзень назіралі за вуллямі. Прыкмячалі: "Калі рой выйдзе перад Янам, будзе пчаляр панам".
Ну а зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палеская ў 2018 годзе - нуль цэлых і дзве дзясятыя градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 2011 годзе - амаль 32 градусы цяпла.