Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначалі цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы, толькі па захадзе краіны адчувалася ўздзеянне амасфернага фронту. Там месцамі адзначаліся навальніцы. У асобных раёнах Брэсцкай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягала 30-31 градуса цяпла. Вельмі хутка з прагнозу ад Белгідрамета мы даведаемся, што нас чакае ў найбліжэйшы час. Але спачатку традыцыйны агляд прыродных падзей. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага. Сёння ў народным календары Спасаўскія запускі. Так называўся пярэдадзень Успенскага або, як казалі ў народзе, Спасаўскага посту. У гэты дзень прыкмячалі:  ранішні туман хутка рассейваецца - да яснага, добрага надвор'я. Павуцінне лятае - да працяглай спякоты. Густы туман стаіць над лесам - на добры ўраджай грыбоў. Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 2016 годзе - амаль 1,5 градуса цяпла. Самы цёплы дзень  - у 2010: у Гомелі тэрмометры паказалі больш за 37,5 градуса.
12.08.2019 21:00

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначалі цёплыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы, толькі па захадзе краіны адчувалася ўздзеянне амасфернага фронту. Там месцамі адзначаліся навальніцы.

У асобных раёнах Брэсцкай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягала 30-31 градуса цяпла. Вельмі хутка з прагнозу ад Белгідрамета мы даведаемся, што нас чакае ў найбліжэйшы час. Але спачатку традыцыйны агляд прыродных падзей.

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Сёння ў народным календары Спасаўскія запускі. Так называўся пярэдадзень Успенскага або, як казалі ў народзе, Спасаўскага посту. У гэты дзень прыкмячалі:  ранішні туман хутка рассейваецца - да яснага, добрага надвор'я. Павуцінне лятае - да працяглай спякоты. Густы туман стаіць над лесам - на добры ўраджай грыбоў.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 2016 годзе - амаль 1,5 градуса цяпла. Самы цёплы дзень  - у 2010: у Гомелі тэрмометры паказалі больш за 37,5 градуса.



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =