Итоги учебного года подвели в Минском областном институте образования

2016 стаў асабліва паспяховым для юных навукоўцаў цэнтральнага рэгіёна. Яны заваявалі больш за 50 узнагарод на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Воблачныя экасістэмы, інгібітар гарэння і банк ініцыятыў... Надзея Сербіненка пазнаёмілася з інавацыйнымі распрацоўкамі школьнікаў. Амаль 4 месяцы Дар'я і яе навуковы кіраўнік - настаўнік хіміі - працавалі над праектам "Эказол". Сумесь на аснове попелу, драўнянага пілавіння і малочнага казеіну дазваляе прадухіліць распаўсюджванне пажару ў лесе. Інгібітар гарэння - значыць прадухіляльнік пажару. Яго можна выкарыстоўваць у зонах з сухой травой або ў месцах адпачынку людзей. Лабараторныя і палявыя эксперыменты паказалі: новая сумесь перашкаджае гарэнню ня горш за існуючыя. Праектам ужо зацікавіўся мясцовы лясгас. І не толькі. Сваю распрацоўку Дар'я прэзентавала на прэстыжным амерыканскім конкурсе інжынерыі ў Феніксе, штат Арызона. Усяго сёлета ў інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль дзве тысячы школьнікаў Мінскай вобласці. Узнагароды з міжнародных конкурсаў у Амерыцы, Турцыі, Румыніі, Расіі прывезлі 50 юных даследчыкаў. Вучань Красненскай школы ўразіў журы конкурсу "Лідар года - 2016" і стаў яго абсалютным пераможцам. Разам з аднакласнікамі Улад Карчміт стварыў праект "Эўрыка". Свае ініцыятывы - экалагічныя, сацыяльныя, аздараўленчыя, адукацыйныя - школьнікі рэалізоўвалі ў сябе ў раёне. Курыраваў маштабны праект Уладзіслаў. Нават летам, падчас канікул, інтэлектуалы не страчваюць вынаходніцкага імпэту. Зараз зборная цэнтральнага рэгіёна рыхтуецца да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі юных вучоных Еўропы. Яна пройдзе ў верасні ў Бруселі. 
03.06.2016 15:37

2016 стаў асабліва паспяховым для юных навукоўцаў цэнтральнага рэгіёна. Яны заваявалі больш за 50 узнагарод на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Воблачныя экасістэмы, інгібітар гарэння і банк ініцыятыў... Надзея Сербіненка пазнаёмілася з інавацыйнымі распрацоўкамі школьнікаў.

Амаль 4 месяцы Дар'я і яе навуковы кіраўнік - настаўнік хіміі - працавалі над праектам "Эказол". Сумесь на аснове попелу, драўнянага пілавіння і малочнага казеіну дазваляе прадухіліць распаўсюджванне пажару ў лесе.

Інгібітар гарэння - значыць прадухіляльнік пажару. Яго можна выкарыстоўваць у зонах з сухой травой або ў месцах адпачынку людзей. Лабараторныя і палявыя эксперыменты паказалі: новая сумесь перашкаджае гарэнню ня горш за існуючыя. Праектам ужо зацікавіўся мясцовы лясгас. І не толькі. Сваю распрацоўку Дар'я прэзентавала на прэстыжным амерыканскім конкурсе інжынерыі ў Феніксе, штат Арызона.

Усяго сёлета ў інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел амаль дзве тысячы школьнікаў Мінскай вобласці. Узнагароды з міжнародных конкурсаў у Амерыцы, Турцыі, Румыніі, Расіі прывезлі 50 юных даследчыкаў.

Вучань Красненскай школы ўразіў журы конкурсу "Лідар года - 2016" і стаў яго абсалютным пераможцам. Разам з аднакласнікамі Улад Карчміт стварыў праект "Эўрыка". Свае ініцыятывы - экалагічныя, сацыяльныя, аздараўленчыя, адукацыйныя - школьнікі рэалізоўвалі ў сябе ў раёне. Курыраваў маштабны праект Уладзіслаў.

Нават летам, падчас канікул, інтэлектуалы не страчваюць вынаходніцкага імпэту. Зараз зборная цэнтральнага рэгіёна рыхтуецца да ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі юных вучоных Еўропы. Яна пройдзе ў верасні ў Бруселі. 



Подписывайтесь на канал "Беларусь 1" в Яндекс.Дзен


Будьте в курсе актуальных событий с Телеграм-каналом ATN-NEWS


Читайте также:


Интересное в сети


Предложи новость


*2+3 =


(Максимум символов: 3000)
Осталось символов

[ Добавить еще ]
*2+3 =