А что нельзя ни в коем случае делать вовремя колядного периода? И на какие приметы надо обращать внимание?
Аляксей Абрамчук: Самая галоўная забарона на Каляды - гэта працаваць. У святочныя дні два тыдні працаваць забаранялася ўвогуле. Асабліва датычылася першых трох дзён і вечароў Калядаў. Увечары ўвогуле нічога нельга было рабіць. Рабілі толькі тую працу, якую нельга адмяніць: гатавалі ежу, кармілі хатніх жывёл. Асабліва што звязана з ткацтвам і прадзеннем, гэта ўсё адкладалася. Усё, што звязана з цэласнасцю прадметаў, там секчы дровы сякерай і іншае. Каляды для таго, каб весяліцца, адпачываць. Працаваць трэба да і пасля Каляд. Нельга было жаніцца на Каляды. Было шмат усялікіх гульняў для моладзі, падчас якіх яны абіралі сабе пару. Пасля Каляд, пасля Вадохрышча можна было ехаць і сватацца.
Прыкмет шмат, асабліва звязаных з надвор'ем. Напярэдадні Раства, на Новы год, на Вадохрышча імкнуліся сачыць за надвор'ем. Ёсць снег ці няма, адкуль вецер, гэта ўсё прадказвала нешта. І такая прыкмета, якая і зараз існуе, - як сустрэнеш, так і правядзеш - таксама была. На Новы год усё павінна быць добра: стол багаты, за сталом не сварыцца. Было шмат прыкмет. Пералічыць іх часу не хопіць.