Навошта падчас калядавання людзі пераапранаюцца ў розных жывёл ці нейкіх пачвар? Ці заўсёды гэтыя вобразы і касцюмы былі кананічнымі?
Аляксей Абрамчук: Добрае пытанне, і каб на яго адказаць, трэба разабрацца, што такое Каляды ўвогуле. Каляды - незвычайны час, гэта пераломны момант, гэтыя два тыдні пасля Новага года. У гэтыя дні, як верылі нашы продкі, судакраналіся гэты свет, наш, рэальны, і той свет - свет продкаў. І ўсе дзеянні, якія адбываюцца ў гэтыя незвычайныя дні, накіраваныя на тое, каб атрымаць добры ўраджай, плоднасць жывёл, здароўе і шчасце навакольных людзей. Атрымаць дабрабыт, адным словам. І калядаванне служыла гэтай мэце.
Калядоўшчыкі не проста людзі ў масках. Калі чалавек надзявае маску, ён змяняе свой статус, сваё аблічча, таму калядоўшчыкі - гэта ўжо прадстаўнікі таго свету. Яны атрымліваюць падарункі, і лічыцца, што гэта падарункі таму свету, што іх перададуць продкам, Богу. Была такая прыпеўка: "Дай, баба, каўбасу, я да Бога панясу". Таму іх трэба адорваць, таму ім патрэбны маскі. Маскі дазваляюць паводзіць сябе інакш, бо калі прыходзяць калядоўшчыкі, яны наводзяць страшэнны вэрхал: скочуць, танчаць, грымяць. Нават бессаромныя жарты ім дазволеныя.
Ёсць маскі Дзеда і Бабы, дык у Дзеда можа апранацца жанчына, а ў Бабу - мужчына. Вобразаў было шмат. Неабавязкова калядныя абыходы робяцца ў масках ўвогуле. Асабліва калі з зоркаю хадзілі, то маскі не надзявалі. Такое калядаванне было больш рэлігійнае, больш звязанае з хрысціянствам. Спяваюць калядоўшчыкі рэлігійныя спевы, толькі ў канцы можа быць некалькі народных калядак.
Вядучая: Зорка з’явілася з хрысціянствам?
Аляксей Абрамчук: Ёсць некалькі меркаванняў. Што зорка - гэта сімвал сонца, але ў звездароў, якія яе носяць, яна адыгрывае ролю Віфлеемскай, на якую ішлі вешчуны. Пазней ужо гэтая зорка пачала далучацца да масак, проста для прыгажосці яе пачалі насіць. Самая ж старая і распаўсюджаная маска - маска Казы. Каза - сімвал плоднасці. Мядзведзь - татэмная жывёла. Асноўныя маскі - Каза і Дзед, які водзіць Казу. (Гэта асноўныя персанажы, і калі ходзяць без масак.) А далей магчымыя розныя варыянты. Даволі часта гэта быў Мядзведзь, Бусел альбо Журавель. Ёсць маскі антрапаморфныя. Хто гэта мог быць? Доктар, Салдат, Святар. Гэта людзі з чужога соцыўму.
Вядучая: Ці адрозніваліся вобразы і традыцыі рэгіянальна?
Аляксей Абрамчук: Безумоўна. Нават у суседніх вёсках маглі быць розныя абрады калядавання. У некаторых вёсках быў абход с зоркай, дзесьці надзявалі маскі, дзесьці былі "Калядныя цары". Ёсць абрад "Цыганы". Людзі апранаюцца ў цыганоў і атрымліваецца цэлы цыганскі гурт.