Коляды - один из древнейших славянских праздников. Откуда он берёт истоки? И в чём особенности этого праздничного периода у нас, белорусов?

Коляды - один из древнейших славянских праздников. Откуда он берёт истоки? И в чём особенности этого праздничного периода у нас, белорусов?
Аляксей Абрамчук: Даволі складанае насамрэч пытанне. Таму што, як было раней, 1000 гадоў таму, у нас няма ніякіх звестак, мы можам толькі здагадвацца і будаваць тэорыі, адкуль гэтае свята з'явілася. Каляды - гэта святочны цыкл у славянскіх народаў, які звязаны з днём зімовага сонцастаяння. Пасля гэтай астранамічнай з'явы дзень пачынае павялічвацца, а ноч суадносна памяншацца, і гэта ўспырамалася нашымі продкамі як пачатак новага сельскагаспадарчага года. З гэтым звязаны калядны перыяд. 

Само слова "Каляды" паходзіць ад лацінскага "календы". У старажытных рымлян гэта азначала першы дзень кожнага месяца. На студзеньскія, напрыклад, "календы" ў іх была прынята ўрачыстасць. Потым хрысціянская царква звязала Нараджэнне Хрыста з днём зімовага сонцавароту. Такім чынам наклаліся язычніцкія традыцыі на хрысціянскія. Атрымаўся калядны цыкл, у якім вельмі шчыльна судакранаюцца хрысціянства  і язычніцтва.  Можна прывесці такую тэорыю, што рымска-візантыйская традыцыя была святкаваць Новы год узімку, але ў славян першапачаткова святкавалі Новы год увесну, з чым былі звязаны валачобныя песні. Беларусы, бадай, адзін народ, у якога яны настолькі добра захаваліся. Хутчэй за ўсё яны былі пасля прыняцця рымска-візантыйскай традыцыі перанесены таксама і на Каляды.

Калі казаць пра асаблівасці Калядаў, то хутчэй за ўсё яны ў тым, што менавіта ў беларусаў вельмі багата захаваліся дахрысціянскія ўсялякія элементы. Яшчэ напачатку ХХ стагоддзя ў многіх нашых суседзяў гэта ўжо было страчана. Але можна казаць, што асноўныя моманты ў славянскіх народаў былі аднолькавыя: калядаванне, калядныя выходы, розныя варожбы і гэтак далей.
 
Смотреть все выпуски

Новости