Для нас классическая античность - это белый мрамор. Так изображают в учебниках и такими можно увидеть экспонаты в музеях. Но храмы, скульптуры были цветными. Время просто все уничтожило. Немецкий археолог Винценц Бринкманн воссоздает все в красках, смотрела его работы в Интернете. Честно, неоднозначно. Как вы относитесь к такому возрождению античности? И какие открытия с помощью современных технологий происходят в белорусской реставрации?
Сяргей Вечар: Таксама цікавае пытанне. Я трохі на яго пачаў адказваць, калі сказаў, што пры рэстаўрацыі вельмі важна пакінуць арыгінал, у якім бы ён стане ні быў. Напрыклад, калі мы кажам, пра антычнасць - мне тут складаней, я магу толькі сваю думку выказаць, але на прыкладзе канкрэтных экспанатаў будзе тлумачэнне лягчэй. Касцёлы ўпрыгожвалі скульптурамі (некаторыя ёсць у нашым музеі). Гэтыя скульптуры былі паліхромныя, гэта значыць, размаляваныя. На нашай выставе адна такая скульптура была прапанаваная. Гэта Святы Станіслаў. І натуральна, на гэтай скульптуры 18 стагоддзя захавалася далёка не ўся размалёўка. Там было і золата, і серабро. Фарбы разнастайныя. Не стаў наш рэстаўратар усё гэта абнаўляць. Па-першае, гэта можа для дзеючага касцёла важна, але рабіць навадзел не трэба. Рэстаўрацыя была вельмі ашчадная, была закансерваваная фактычна гэта скульптура, умацаваны пэўныя элементы. І зараз, калі мы падыходзім да яе і глядзім, ёсць унутранае адчуванне, што мы стаім каля помніка 18 стагоддзя. А калі б усю гэту паліхромію пачалі аднаўляць, то гэта была б такая размалёўка.
Я не ведаю, спадар Брынкман дзеля чаго гэта робіць, калі ён гэта робіць на старадаўніх прадметах, я думаю гэта кепска, а калі ён робіць проста імітацыю, то гэта можа быць, напэўна. Але чаму не аднаўляюць Парфенон? У людзей не будзе адчування подыху гісторыі, што гэта з тых даўніх часоў. Скажуць: “Вы нам зрабілі нейкі макет”. А калі зараз падыходзім да Парфенона, да Калізея, мы адчуваем усю веліч, што праз усе віхуры гісторыі прайшлі гэтыя аб’екты. Так, яны ў такім стане захаваліся, але гэта глыба!