Говорят, что реставрация картин не выносит спешки. Скажите, пожалуйста, с какой картиной сотрудники вашего музея дольше всего работали?

Говорят, что реставрация картин не выносит спешки. Скажите, пожалуйста, с какой картиной сотрудники вашего музея дольше всего работали?
Сяргей Вечар: Да, гэта праўда.  Рэстраўрацыя - працэс вельмі карпатлівы, часам ювелірны і залежыць ад ступені захаванасці таго ці іншага. Прывяду вам прыклад з карцінай Яна Дамеля. Мастак Ян Дамеля, хаця меў паходжанне з прыбалтыйскіх немцаў,  вучыўся ў Вільні, і потым, гаворачы сучаснай мовай, быў размеркаваны ў Мінску. Тут ён жыў, памёр і быў пахаваны ў Кальварыйскім касцёле. І для Кальварыйскага касцёла ён таксама маляваў,  і вот гэта абраз “Маленне аб чашы” або “Ісус Хрыстос ў Гефсіманскім садзе”.  У свой час Кальварыйскі касцёл быў зачынены, і гэта палатно было на мяжы знікнення. Калі яго ўзялі супрацоўнікі музея,  то нават думалі, што гэта будзе палатно для трэніроўкі рэстаўратараў, бо наўрад ці мы зможам яго аднавіць. У такім жахлівым стане яно было, а маладым рэстраўратарам трэба ж на нечым трэніравацца, напрацоўваць свае веды. Але рэстаўрацыйныя тэхналогіі не стаяць на месцы, наш малады рэстраўратар Аляксандр Лагуновіч-Чарапко на стажыроўцы ў Польшчы авалодаў найноўшымі тэхналогіямі і ўпэуніў, што ёсць ўсё ж такі магчымасць прывесці гэта палатно да экспазіцыйнага выгляду і паказаць яго людзям. Ён узяўся за гэту працу. Палатно вялікіх памераў, але ў нас ёсць такі спецыяльны  стол, на які можна яго пакласці. Ніхто яго не прыспешваў з аднаго боку, з другога - хацелася ўсё зрабіць да юбілею Мінска. Усё ж такі гэта мінскі мастак. Асноўную частку работ ён выканаў, а ў тэхнічным плане яму дапамагалі яшчэ 4 рэстаўратары. Палатно было вывешана ў нашым музеі, для яго зрабілі з дуба адмысловую раму ў стылі пачатку XIX стагоддзя. Такім чынам, можно смела сказаць, што мы гэта палатно вярнулі, і зараз яно ў нашай пастаяннай экспазіцыі. Гэта вельмі важная падзея. 

Калі коратка, то некаторыя карціны можна рэстаўраваць гадамі, некаторыя - 3 месяцы. Усё залежыць ад іх стану. Важна - не хутка зрабіць, а не нашкодзіць. Рэстаўратар - не мастак, ён не павінен за мастака выконваць работу. Задача рэстаўратара - выратаваць тое, што засталося ад твора. Важна глядзець на аўтэнтыку, на арыгінал. Судакрананне з арыгіналам нічым замяніць немагчыма. 

 
Смотреть все выпуски

Новости