Добрый день! Не раз бывали на проекте "Ночь музеев" именно у вас. Расскажите, как разрабатывается программа? Откуда вдохновение и, возможно, у кого-то подсматриваете идеи?

Добрый день! Не раз бывали на проекте "Ночь музеев" именно у вас. Расскажите, как разрабатывается программа? Откуда вдохновение и, возможно, у кого-то подсматриваете идеи?
Сяргей Вечар: Дзякуй за пытанне! Па-першае, хачу павіншаваць з надыходзячым Міжнародным днём музеяў. Хоць гэта і прафесійнае свята, але ўсё-такі большасць людзей раз-пораз наведвае музеі. І таму, я думаю, свята наша агульнае.

Што тычыцца канкрэтна Ночы музеяў, якая будзе ў суботу. Ужо 14-ты раз наш музей прымае ўдзел у гэтай акцыі. Усю ноч мы не працуем. Калі звычайна музей працуе да 20 гадзін, то тут мы ўжо працуем да 24 гадзін. Пакуль працуе грамадскі транспарт, людзі могуць наведаць музей. Адкуль гэтыя ідэі нараджаюцца? Мы маем у нашым штаце асветніцкі аддзел, а ў яго складзе - сектар маркетынгу, які займаецца менавіта і такімі праектамі. І за тыя гады, якія ў нас адбываецца Ноч музеяў (а яшчэ ў нас бывае і вераснёвая Ноч пад Дзень горада), ужо сфарміравалася каманда людзей, якія супрацоўнічаюць з музеем. Гэта і валанцёры, і спонсары, якія аказваюць падтрымку ў рэалізацыі тых ці іншых праектаў.

Як вам расказаць творчую лабараторыю? Адкуль ідуць ідэі. Натуральна, вынайсці зараз веласіпед амаль немагчыма. Але цяпер у эпоху гаджэтаў, вядома, нашы супрацоўнікі глядзяць тое, што ёсць у паветры, як кажуць. Ідэі падкідваюць і нашы спонсары, валанцёры і самі супрацоўнікі. І, вядома, мы абапіраемся ўсё-такі на самае галоўнае, дзеля чаго існуе музей, - гэта калекцыя музея і арыгінальныя экспанаты. А далей ідэі віруюць.

Сёлета наша Ноч музеяў называецца “Шостае пачуццё”. Вы ведаеце, што ёсць асноўныя чалавечыя пачуцці. Чалавек можа слухаць, глядзець, адчуваць смак ежы і гэтак далей. Але, калі чалавек акунаецца ў музейную прастору, ён таксама перажывае пэўныя пачуцці, эмоцыі. Таму менавіта гэтай тэматыцы і будзе прысвечана Ноч музеяў сёлета. Яна заўсёды ў нас інтэрактыўная, разнапланавая. Напрыклад, адна з перлін нашай калекцыі - гэта класічныя рускія карціны ў асноўным XIX стагоддзя. І наведвальнік зможа праз аўдыягід зразумець эмацыйны бок карцін, якія пачуцці выклікае тая ці іншая карціна. Як правіла, амаль у кожнай зале будуць такія свае лакальныя актыўнасці, каб прывабліваць нашых наведвальнікаў.

І тут, канечне, заўсёды важна захаваць пэўны баланс. Таму што бывае так, што музеі з мэтай прывабіць наведвальнікаў робяць усё надта гульнёва. Усё-такі трэба захоўваць элемент таго, што мы знаходзімся ў музеі - установе ў пэўным сэнсе элітарнай, і пры гэтым мы праз нейкія формы работы з наведвальнікамі прыцягваем іх увагу, дапамагаем ім па-новаму зірнуць на звычайнае, пераасэнсаваць бачанне тых ці іншых прадметаў, тых ці іншых накірункаў мастацтва і г. д.

Вядучая: Наконт аўдыягіда. Яго трэба будзе набыць?

Сяргей Вечар: Не. У нас ёсць у музеі аўдыягід. Ёсць экскурсійнае абслугоўванне, хтосьці хоча прайсціся па музеі сам, хтосьсці выкарыстоўвае аўдыягід. Прычым, аўдыягід у нас па-беларуску, па-руску, па-ангельску і нават па-кітайску. І начынка аўдыягідаў можа фарміравацца ў музеі, таму мы выкарыстоўваем аўдыягід для атрымання гамы пачуццяў ад шэдэўраў рускага мастацтва ў дадзеным выпадку. Акрамя таго, наведвальнік, які ў суботу прыйдзе ў наш музей, зможа павандраваць не толькі па самім музеі, а праз інтэрактыўныя сродкі зазірнуць у калекцыі вядучых музеяў свету. Такая опцыя таксама будзе прапанаваная. Але не будзем заглыбляцца, бо павінен быць элемент зацікаўленасці.

Прывяду яшчэ адзін прыклад цікавых спалучэнняў. Да нас прыехала і зараз экспануецца цікавая выстаўка з Княства Ліхтэнштэйн. Ёсць такая група міні-дзяржаў, і адна з іх - Княства Ліхтэнштэйн - знаходзіцца паміж Швейцарыяй і Аўстрыяй. І хаця яно маленькае, але праз яго працякае Рэйн - бацька ўсіх рэк еўрапейскіх. І вось да нас прывезлі выставу “Вандроўкі па Рэйне”. Гэтая выстава - такая каляровая графіка гуашы пачатку XIX стагоддзя Іагана Блойлера, швейцарскага мастака гэтага перыяду. Ён ад Швейцарскіх Альп, адкуль пачынаецца выток Рэйна, паступова крочыў аж да Нідэрландаў, дзе Рэйн упадае ў Паўночнае мора. Гэтыя гуашы паказваюць, што ёсць на берагах Рэйна: паселішчы, замкі, вінаграднікі. Такія маляўнічыя карціны, якія і тады карысталіся попытам, і цяпер на іх вельмі цікава паглядзець. Адначасова з гэтай выставай можна будзе пачуць кампазіцыю “Золата Рэйна” ў выкананні калектыву Вялікага тэатра опеты і балета - ансамбля “Валторна”. Такое вось спалучэнне музычнага і выяўленчага мастацтва. 
 
Смотреть все выпуски

Новости