Як філолагі БДУ святкуюць Дзень роднай мовы? Якія цікавыя мерапрыемствы можна наведаць?

Як філолагі БДУ святкуюць Дзень роднай мовы? Якія цікавыя мерапрыемствы можна наведаць?

Мікалай Прыгодзіч: Для нас гэта не дзень, а год (смяецца). Таму што ўсё наша жыццё - гэта Дзень роднай мовы. Мне і маім калегам без роднай мовы ні дня не пражыць. Добра, што ў нас ёсць такое свята і магчымасць яшчэ раз напомніць усім, што беларуская мова ёсць. У кожнага павінна быць. 

Міжнародны дзень роднай мовы ў нас на факультэце - сапраўднае свята. Традыцыйна мы праводзім Тыдзень роднай мовы. Першы дзень - гэта самыя разнастайныя ўрачыстыя мерапрыемствы з прысутнасцю рэктара. 26 лютага адбудзецца круглы стол і прэзентацыя дзвюх кніг. Адну падрыхтавалі В. Лемцюгова і І. Гапоненка, якія аналізуюць прозвішчы, іх походжанне, што яны абазначаюць. І яшчэ кніга маіх калег - ксёнза У.Завальнюка і беларусаведа В.Граманцэвіч, якія выдалі слоўнік уласных імён, найперш арыентуючыся на хрысціянства. Яны даследуюць не толькі паходжанне імён, але і даюць імёнаслоў на кожны дзень. Гэта вельмі важна і вельмі цікава. (Мы ўтраіх упершыню ў гісторыі Беларусі падрыхтавалі на сучаснай беларускай мове паводле закону 2008 года пераклад Псалтыра.) Будуць і іншыя мерапрыемствы. У нас звычайна праводзяцца розныя віктарыны, алімпіяды, сустрэчы з перакладчыкамі ў адкрытым фармаце. Заходзьце на К.Маркса, 31, мы заўсёды рады!

 
Смотреть все выпуски

Новости