Скажыце, на Ваш погляд, у чым асаблівасць беларускай мовы?

Мікалай Прыгодзіч: Для любой мовы ёсць пэўная асаблівасць. Мова ўспрымаецца на слых. Літаратурную мову мы чытаем - гэта адно. Другое, калі мы размаўляем, мы бачым пэўныя адметнасці. Для нашай мовы характэрна фанетыка. Гэта дзеканне, цеканне, аканне, якое нас пранізвае. Тое, што некалі славутыя расійскія і беларускія акадэмікі падказалі Браніславу Тарашкевічу выкарыстаць за  самы галоўны прынцып нашай арфаграфіі - фанетычны. Гэта значыць - як мы чуем, так і пішам. Дзякуючы гэтаму мы можем сёння запісаць любое беларускае слова, таму што яно супадае з гучаннем. Плюс, нельга забываць, што у нас ёсць такія спецыфічныя гукі, як "Ў". Яно быццам улагоджвае фанетычны паток падчас маўлення, у якім і так няма рэзкіх збегаў зычных, яны рассяроджваюцца. Гэта характэрная рыса нашых усходнеславянскіх моў.

 
Смотреть все выпуски

Новости