Ці згодны вы з меркаваннем, што мова - гэта нібыта жывы арганізм. І каб яе жыццё працягвалася, яе патрэбна ўжываць? Можа вы прыкладна ведаеце, колькі людзей у свеце размаўляюць на беларускай мове?  

Ці згодны вы з меркаваннем, што мова - гэта нібыта жывы арганізм. І каб яе жыццё працягвалася, яе патрэбна ўжываць? Можа вы прыкладна ведаеце, колькі людзей у свеце размаўляюць на беларускай мове?  

Мікалай Прыгодзіч: Калі паглядзець у цэлым у сусвеце, то ледзь ці не штогод знікае дастаткова вялікая колькасць моў. Сёння ёсць мовы, носьбітамі якіх з’яўляюцца 10, 15, 20 чалавек і менш. Дзякуй богу, нашай мове гэта не пагражае, таму што ёсць рэальная колькасць носьбітаў, тых, хто цікавіцца мовай, хто яе выкарыстоўвае, рухае яе і назірае за працэсам яе абнаўлення. Мова - гэта сапраўды жывы арганізм, ён заўсёды абнаўляецца. Далёка не трэба хадзіць. У 2017 годзе выйшаў апошні, 37-мы, том гістарычнага слоўніка беларускай мовы.  Калі ўлічыць, што ў кожным выпуску прыблізна 2 тысячы слоў, атрымліваецца, што каля 75 тысяч слоў налічвае слоўнік старабеларускай мовы. Ён няпоўны, усё ахапіць немагчыма па розных прычынах. Сёння рыхтуюцца слоўнікі пад 300 тысяч і больш слоў.

Вядучая: Гэта азначае, што словы знікаюць?

Мікалай Прыгодзіч: Вядома, пэўная частка слоў засталася там, частка вярнулася, таму што была агульнафункцыянальнай і агульнаўжывальнай. Мы ж з вамі не гаворым, што ў старажытнай мове не было слоў “мама” або “тата”. Яны былі там, яны і сёння ёсць. Частка агульнаўжывальных  слоў выкарыстоўваецца сёння і будзе выкарыстоўвацца мільёны гадоў. Але поколькі старабеларуская мова закансервавалася і сёння не выкарыстоўваецца, мы карыстаемся сучаснай беларускай літаратурнай мовай, вуснаразмоўнай у сваёй аснове, той мовай, якой карысталіся і нашы продкі. Іншая справа, што яна не поўнасцю была адлюстравана ў помніках пісьменства па розных прычынах. Сённяшняя беларуская мова пастаянна абнаўляецца. Я часта прывожу прыклад. На нашых вачах літаральна перад Новым годам увайшло слова "томас", звязанае з аўтакефальнай царквой. Мы тры месяцы таму паняцця не ведалі, што гэта за слова. Сёння яно ў нас на слыху. Дзесьці гады два таму ў нашым грамадскім транспарце ўвялі валідатары. Сёння гэта слова зусім не новае. З’яўляюцца новыя рэчы, з’яўляюцца новыя назвы. Зразумела, мова пастаянна абнаўляецца. Лексічная інавацыя павінна пастаянна быць, і яна будзе, бо мы не ізалявана жывем, на нас уздзейнічаюць СМІ, асабліва электронныя. Мова таксама развіваецца.

 
Смотреть все выпуски

Новости