Наколькі папулярна ў абітурыентаў беларускамоўная спецыялізацыя на вашым факультэце? Ці яна ўвогуле запатрабавана, і дзе працуюць выпускнікі, акрамя школ і выдавецтваў?

Наколькі папулярна ў абітурыентаў беларускамоўная спецыялізацыя на вашым факультэце? Ці яна ўвогуле запатрабавана, і дзе працуюць выпускнікі, акрамя школ і выдавецтваў?

Мікалай Прыгодзіч: Тут можна гаварыць і доўга, і коратка. З аднаго боку, зразумела, што яна запатрабаваная, бо нам неабходны спецыялісты, якія будуць працаваць найперш у школе, выкладаць беларускую мову і літаратуру, але не толькі ў школе. Сёння ў народнай гаспадарцы Беларусі мы можам знайсці філолагаў у самых розных сферах да самых высокіх уплывовых структур дзяржаўнага кіравання. Яны прадстаўлены ў Вярхоўным савеце, Палаце прадстаўнікоў, на ўзроўні розных раённых, абласных выканаўчых камітэтаў і г.д. Я ўжо не гавару пра тое, што большасць нашых выпускнікоў - гэта кадры, якія працуюць на тэлебачанні, радыё, у музеях, беларускіх тэатрах. Таму што там вельмі важна, каб рэпертуар, рэдагаванне, пераклады былі прафесійнымі. 

А набыць прафесію філолага, знаўца беларускай мовы і літаратуры вышэйшага ўзроўню можна на філалагічным факультэце не толькі БДУ. Што тычыцца набору, то ў нас ён не такі вялікі, як бы нам, можа, хацелася. Гэта залежыць ад розных прычын. Сёння ў нас на аддзяленні беларускай філалогіі 21 чалавек на 1 курсе. Мы набіраем прыблізна столькі штогод. 2 апошнія гады гэта былі выключныя абітурыенты. Пераважная большасць іх - пераможцы алімпіяд рознага ўзроўню і вельмі многа медалістаў. Я лічу, што на філфак пачынае ісці беларускамоўная будучая эліта. Сёння яна на ўзроўні студэнтаў, а заўтра яны будуць палітыку весці, праводзіць далей беларускасць у наша грамадства.

 
Смотреть все выпуски

Новости