Маё знаёмства з беларускай літаратурай скончылася з заканчэннем школы. Мне падабаліся Караткевіч і Шамякін. А што зараз чытаюць дзеці, вашы студэнты? Ці ёсць зараз беларускамоўныя пісьменнікі, якія варты ўвагі?

Маё знаёмства з беларускай літаратурай скончылася з заканчэннем школы. Мне падабаліся Караткевіч і Шамякін. А што зараз чытаюць дзеці, вашы студэнты? Ці ёсць зараз беларускамоўныя пісьменнікі, якія варты ўвагі?

Мікалай Прыгодзіч:   Чытаюць студэнты ўсё, што ў праграме. Дзяржаўныя праграмы адпаведна зацверджаныя. Частку з гэтай літаратуры праходзяць у школе. А ўжо той, хто хоча больш паглыблена ўсё гэта ведаць, канеше, будзе вывучаць у ВНУ. Што датычыцца сёнешняй маладой, сучаснай літаратуры, канешне, яна ёсць. Найперш, я б адрасаваў ахвотчых да нашых часопісаў, і найперш “Маладосць”. Таму шта гэты часопіс, сапраўды і па назве сваёй, і па сутнасці, складаецца з твораў тых, хто толькі ўваходзіць у літаратуру, і гэта вельмі важна.

Я сам ў захапленні, хоць гэта ўжо і не малады літаратар, ад Людмілы Рублеўскай. Мне асабліва падабаецца яе гістарычны цыкл. Нам у пэўным узросце хочацца зазірнуць туды, дзе даўно што адбывалася, спрагназаваць, адчуць нейкую повязь з нашымі далёкімі продкамі. Многія рэчы, якія адбываліся ў старажытнасці, лёгка праецыруюцца на сённяшні дзень. Можа не ў эканамічным плане, а ў псіхалагічным, пазнавальнымі і г.д.

Наша сучасная моладзь, студэнты і вершы пішуць, і ў драматургіі спрабуюць сябе. У нас на факультэце ёсць газета “Слова”, дзе прадстаўлены нашы беларусісты. Некалі Рыгор Барадулін так пачынаў, хто тады ведаў, што ён стане народным паэтам. Нам Ніл Гілевіч чытаў лекцыі на першым курсе па беларускім фальклоры. Хто думаў, што мы разам з ім будзем зборнік беларускага фальклору выдаваць. Выязджалі з ім на фальклорную практыку, потым гэтыя матэрыялы апрацоўваліся і выдаваліся зборнікі.
 
Смотреть все выпуски

Новости