Ці дастаткова толькі школьных заняткаў для вывучэння мовы? Як уволгуле можна вывучаць родную мову, размаўляеш або не размаўляеш, і ўсё тут. Можа гэта і ад сям'і залежыць? Як Вы мяркуеце?

Ці дастаткова толькі школьных заняткаў для вывучэння мовы? Як уволгуле можна вывучаць родную мову, размаўляеш або не размаўляеш, і ўсё тут. Можа гэта і ад сям'і залежыць? Як Вы мяркуеце?

Мікалай Прыгодзіч: Я мяркую, что мову вывучаць трэба с першага дня, калі чалавек пачаў дыхаць. Нават, калі дзіця яшчэ не нарадзілася, яно ўжо чуе мову і рэагуе на яе пастукваннем, пашавельваннем. Каб авалодаць беларусскай мовай, найперш патрэбен кантэкст, моўнае акружэнне: мама, тата, сястрычка, бабуля, сябры, суседзі. Калі дзіця выйшла на вуліцу, а там усе гавораць па-руску, то вывучыць беларускую мову будзе вельмі складана. Зразумела, што калі дзіця пойдзе ў школу, дзіцячы садок, калі яны беларускамоўныя і там будзе адпаведная акружэнне, то мову будзе засвоіць лягчэй. Усё залежыць ад нас. Ад бацькоў найперш. Я заўсёды гаварыў і буду гаварыць, што ў афіцыйна двухмоўнай дзяржаве ўсе без выключэння навучальныя ўстановы павінны працаваць на дзвюх мовах, а не на адной. Што значыць працаваць на дзвюх мовах? Палавіна прадметаў павінна выкладацца на адной мове, палавіна - на другой. Тады мы сможам на афіцыйным, юрыдычным, прававым узроўні забяспечыць роўнасць дзвюх моў. Сёння яна не забяспечваецца.


 
Смотреть все выпуски

Новости