Ці можна дзе-небудзь у Мінску вывучаць беларускую мову? Ці ёсць, напрыклад, на вашым факультэце курсы для дарослых?

Ці можна дзе-небудзь у Мінску вывучаць беларускую мову? Ці ёсць, напрыклад, на вашым факультэце курсы для дарослых?

Мікалай Прыгодзіч: Раней мы гаварылі: хочаш пачуць беларускую мову - ідзі на Камароўку. Сёння Камароўка ўжо не тая. Хаця і бываюць асобныя выпадкі. Зразумела, што беларускую мову трэба вывучаць, я зноў паўтаруся, у нейкім канкрэтным грамдстве, у той сітуацыі, калі людзі, у той ці іншай ступені дастаткова свабодна карыстаюцца гэтай мовай, нязмушана. Сёння вывучаць беларускую мову можна ў розных навучальных установах, гэта могут быць і нейкія грамадскія аб’яднанні, скажам, існуюць курсы пры Таварыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ёсць курсы, і іх неабходна ствараць, каб дарослыя вывучалі беларускую мову. Штогод у БДУ аганізуецца летняя школа беларусістаў, куды прязжаюць замежнікі вывучаць беларускую мову.

Вядучая: Можна прыняць удзел?

Мікалай Прыгодзіч: Можна. Ніхто не забараняе. Праўда, там платная сістэма. Можа, гэта і добрая падказка, чаму не выкарастаць гэтую магчымасць. Таму шта ў нас не хапае выкладчыкаў, якія могуць, скажам, нязмушана ўзяць жанку якую-небудзь пад руку і нейкі час хадзіць па Мінску і гаварыць з ёю па-беларуску, што для яе і трэба, акунуцца ў наша моўнае акружэнне. На жаль, у замежжы такога не можа быць, гэта вялікая рэдкасць. Гэты летнік арганізуецца апошнія тры гады у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. І нашыя выкладчыкі там працуюць. Гэту школу ўзначалівае прафесар Лідзія Сямешка. Вы знаеце, папулярнасць школы дастаткова высокая. Для выкладчыкаў гэта можа дастаткова складана, таму шта школа працуе ў жніўне, а жнівень - гэта час адпачынку, але мы стараемся вельмі актыўна забяспячваць школу кадрамі, каб яна працавала належным чынам. І добрыя водгукі ідуць. І многія людзі, якія прыехалі ў гэтую школу беларусістыкі, потым з’яўляюцца нашымі шчырымі сябрамі, прапагадыстамі таго, што ёсць такая мова ў свеце. 

Я вярнуся да таго пытання, як беларуская мова вывучаецца ў замежжы. Важна, што тыя лінгвісты і літаратуразнаўцы, якія вывучаюць беларускую літаратуру, прапагандуюць беларускасць у замежжы, робяць акцэнт на тым, што ёсць такая краіна ў цэнтры Еўропы, ёсць свая літаратура, свая мова, і яна адна са старажытных еўрапейскіх моў. Я заўсёды гавару, што беларуская мова існавала і ў ІХ, і ў V, і ў VI стагоддзях, проста яна не была пісьмовая. Пра пьсьменства вы ведаеце - славянскае піьсменства развілося у сярэдзіне - другой палове ХІХ стагоддзя.


 
Смотреть все выпуски

Новости