Колькі разоў змяняўся правапіс у беларускай мове, чаму? Ці будуць яшчэ якія-небудзь змены ці рэформы ў правілах беларускай мовы?

Колькі разоў змяняўся правапіс у беларускай мове, чаму? Ці будуць яшчэ якія-небудзь змены ці рэформы ў правілах беларускай мовы?

Мікалай Прыгодзіч: Тут трэба гаварыць не толькі пра беларускаю мову. І еўрапейскія, і сусветныя мовы калі-нікалі падпраўляюць нейкія свае адметнасці. Гэта датычылася не так даўно нямецкай мовы. Улічваючы той факт, што наша мова маладая зусім і пачала фарміравацца у канцы ХІХ - пачатку ХХ стагодззя, зразумела, што першая канферэнцыя, якая была прысвечана беларускай мове, прайшла ў 1926 годзе, тады ж адбылася рэформа арфаграфіі і правапісу. Далей 1933 год, 1957 і ўрэшце 2008 год, калі быў прыняты апошні закон аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Ён замацаваў тыя адметнасці, якія бліжэй да ладу беларускай мовы. Напрыклад, сення мы пішам камп'ютар, а было чатыры варыянты - кампутар, камп'ютэр і гэтак далей.  А як школьніку быць, калі ён будзе тэст пісаць? Хочам мы ці не, нам трэбы перыядычна нешта пераглядаць. З'яўляецца шмат замежных, запазычаных слоў. Яны не заўсёды ўкладываюцца ў парадыгму сучаснай арфаграфіі, і нам трэба быць вельмі ўважлівымі: ці ар пісаць ці эр, лідар ці лідэр, е пісаць ці э - Гётэ ці Гёце, таму што те нельга, т мяккае не можа быць.

 
Смотреть все выпуски

Новости