Літара Ў - наша адметнасць і наш гонар, нават помнік ёсць у Полацку. А як гэта літара трапіла ў беларускі алфавіт і чаму яна ёсць толькі ў нас?

Літара Ў - наша адметнасць і наш гонар, нават помнік ёсць у Полацку. А як гэта літара трапіла ў беларускі алфавіт і чаму яна ёсць толькі ў нас?

Мікалай Прыгодзіч: Літара гэтая сапраўды ёсць толькі ў нас, хаця той жа Віктар Іванавіч Іўчанкаў гаворыць, што ў некаторых іншых мовах гэты гук прысутнічае, можа быць, літаральна ён так не абазначаецца. Гэта літара мае пэўную сваю гісторыю. Калі мы з вамі пачытаем у энцыклапедыі беларускай мовы, то Аляксандр Мікалаевіч Булыка, наш вядомы гісторык мовы, піша, што яна ўпершыню ў нас стала выкарыстоўвацца, у кірыліцы нашай беларускай, з 1870 года. Упершыню яе ўжыў Павел Бяссонаў, дарэчы, рускі лінгвіст, этнограф у гэтым сэнсе. З гэтага года ёсць афіцыйнае яе выкарыстанне. Хаця, калі глянуць лацінамоўныя тэксты, то яны раней пазначылі выкарыстанне гэтага гука, але гэта было лацінскае “у” і просценькая рысачка была, не коска, як мы сёння пішам, ці гачык па-іншаму.

Вядучая: Гэта амаль, як умляўт у нямецкай мове?

Мікалай Прыгодзіч: Можна сказаць... Калі ўмляўт у нямецкай мове мы можам з вамі як прыклад прыводзіць. Памятаеце, у рускай мове доўгі час не было літары ё, і абазначэнне ішло праз дзве літары, тое ж самае і ў нас было ў помніках пісьменства. І толькі дзякуючы княгіні Дашкавай, некаторыя ўспамінаюць і пісьменнікаў рускіх, скажам, што гэта літара прыжылася. І зараз для беларускай мовы яна з’яўляецца абавязковай. Як, напрыклад, у рускай - літара “ё” з дзвюма кропачкамі. Не ўжыць яе - зрабіць арфаграфічную памылку, хаця толькі ў школьнай практыктыцы, гэта будзе парушэннем арфаграфічнага рэжыму, а так дапускаецца. І калі зноў вярнуцца да літары "ў", у Полацку ў 2003 ёй устаноўлены спецыяльны помнік. Гэты гук спрыяе таму, што наша мова такая лёгкая, мілагучная, пявучая. У нас няма гукаў, якія выбіваюць, выпіраюць, цяжкі збег у нас адсутнічае. Знайдзіце ў беларускай мове слова, я заўсёды прывожу прыклад, тыпу “мкртчан”. У нас такіх слоў не можа быць. У нас можа быць збег максімум двух зычных літар.

 

 
Смотреть все выпуски

Новости