Какие обряды будут проводиться на фестивале?
Эльвіра Бараноўская: Абрадавая частка таксама пройдзе на рацэ Пціч. Я ўсе таямніцы не буду раскрываць, каб людзям было цікава, але мы будзем далучацца да тадыцыйных культавых сімвалаў Купалля. Будзем таксама шанаваць вяночкі, але ў нас ёсць сюрпрыз для самых актыўных і ініцыятыўных. У нас ёсць некалькі магічных атрыбутаў, якія дастануцца шчасліўцам, і мы там скажам, што з імі будзе адбывацца. І, зразумела, ад нас галоўнае - гэта запуск вяночкаў на ваду. Усё гэта будзе праводзіцца пад жывую музыку, пад акампенемент нашага гурта. Таксама да нас будуць далучацца іншыя музыкі, і завершыцца ўсё тым, што і было на Купалле, - такім натоўпам людзей, якія будуць музіцыраваць і танчыць.





