Асноўны пасыл пошукаў папараць-кветкі - здабыць неверагодныя веды. Чаму продкі лічылі веданне мовы раслін, жывёл важней, чым валоданне грошамі?
Эльвіра Бараноўская: Мне здаецца, што для старажытных людзей грошы не былі самым важным у жыцці. Тады гэта не так шанавалася, як зараз. Цяпер не ўсе ведаюць і пра сваю культуру, не ўсе ведаюць сваю мову, нейкія нацыянальныя асаблівасці менавіта беларусаў. За мяжой нас часта называюць “вайсрусамі”, а гэта ўсё няправільна. Зараз я з дзеткамі працую, займаюся з імі беларускай мовай, і я бачу, што людзям гэта крыніца патрэбна. Мы выступаем на сваёй мове, стараемся паміж сабой размаўляць на ёй. Я сама сябе застаўляю размаўляць па-беларуску. Нават з мужам дамаўляюся, каб адзін-два вечары гутарыць на нашай беларускай мове. Таму што мы - беларусы.
Як казаў класік: “Не забывайце мовы беларускай, каб не ўмёрлі”. Раней людзі шанавалі сваю мову, сваю культуру, свой ураджай, сваіх продкаў... Так, у іх быў культ такі. Людзі разам збіраліся, спявалі песні і на купальскія, і на іншыя святы. Кожнае дзейства суправаджалася песняй. Мы ідзём па вёсцы - у нас ёсць свая песня. Мы збіраем зёлкі - тут свая песня. Запускаем вяночкі - зноў песня. Людзі верылі, што калі яны так ушануюць усё сваімі рытуальнымі дзеяннямі, то ў іх усё будзе добра, і грошы ім не патрэбны. У сучаснасці так нельга зрабіць, але памятаць пра тое, што ёсць вышэйшыя сілы, патрэбна.
Аляксандр Рак: А мне здаецца, калі ведаеш мову звяроў, напрыклад, аленяў, то алень табе і падкажа, дзе схаваныя грошы… (смяецца)