Есть ли какие-то достоверные источники для изучения обрядности Масленицы или это все устная история и рассказы, записанные этнографами?

Есть ли какие-то достоверные источники для изучения обрядности Масленицы или это все устная история и рассказы, записанные этнографами?

Алена Ляшкевіч: Справа ў тым, што наібольш дакладныя крыніцы гэта і ёсць вусная гісторыя. Запісваць пачалі только ў XIX стагоддзі. Тады гэта было апісанне адукаванага чалавека, навукоўца, які прыехаў паглядзець на вясковае свята. А ўжо ў XX стагоддзі мы фіксуем гэтыя расповяды нават з фанетычнымі асаблівасцямі. Яны ўжо найбольш поўныя. Да XIX стагоддзя ёсць дзённікі, падарожныя нататкі. Вялікага апісання мы не сустрэнем у гістарычных крыніцах. У 1092 годзе ў "Аповесці мінулых гадоў" сустракаецца назва свята Мясапуст. Зразумела, што гаворка ішла пра Масленіцу, але не вядома, што дакладна мелася на ўвазе, там яно ўзгадваецца ў кантэксце часовага прамежку. 

Сёння можна пачытаць Раманава, Нікіфароўскага, Шлюбскага. Гэтыя кнігі ў арыгіналах маладасяжныя, яны захоўваюцца ў аддзелах рэдкіх кніг, некаторыя перавыдадзеныя. Даследчыкі звычайна даследуюць увесь каляндар, а не канкрэтныя святы. Калі гутараць с бабулямі ў вёсцы, то пытаюцца пра святкаванні ўсіх свят. І потым з іх работ можна выбраць звесткі пра Масленіцу ў тым ліку.

 
Смотреть все выпуски

Новости