А есть ли у Масленицы поминальная часть в праздновании? Есть ли я правильно понимаю, мы белорусы всегда и во время всех праздников вспоминаем предков?

А есть ли у Масленицы поминальная часть в праздновании? Есть ли я правильно понимаю, мы белорусы всегда и во время всех праздников вспоминаем предков?

Алена Ляшкевіч: У прынцыпе так і ёсць. Даследчык Дзмітрый Зяленін наогул лічыў, што Масленіца спачатку памінальнае свята. Калі мы паглядзім, то ва ўсіх, нават вясёлых дзеяннях, у беларусаў ёсць памінальны элемент. Дзяды святкаваліся вельмі часта, амаль перад кожным вялікім святам, у тым ліку масленічныя Дзяды ў суботу перад масленічным тыднем. Продкі выступалі ў традыцыйнай карціне свету як асобы, якія забяспечвалі дабрабыт. Яны сыходзілі на той свет і адтуль спрыялі жывым. Пра іх трэба было памятаць, усяляк залагоджваць. Ад іх залежала плоднасць людзей, жывёл, зямлі. Зразумела, памінальны элемент быў, з тымі блінамі.

Вядучая: Это накануне масленичной недели. В саму масленичную неделю предков не вспоминали?

Алена Ляшкевіч: Так, напярэдадні, у суботу. Але ёсць звесткі пра тое, што той жа блін маглі спячы, аднесці на гарышча і таксама прысвяціць продкам. Менавіта на саму Масленіцу, калі выпякалі бліны, а не на Дзяды.    Продкі ўвасабляліся ў гэтых пераапранутых. Зразумела, пераапрананне ў нашых традыцыях. Яно такое больш разнастайнае на Каляды, але і на Масленіцу таксама пераапраналіся, у жывёл. Але вобразы былі антрапаморфныя - дзед, баба, доктар, салдат, барыня. Часта гэтыя вобразы былі ў масках і ўвасаблялі прышэльцаў з таго свету. Ёсць сведчанні з Астравецкага раёна. У 1947 годзе этнограф-аматар Стэфан Казлоўскі запомніў са свайго дзяцінства і потым ужо апісаў цэлую такую містэрыю. Сабраліся жанчыны, зачынілі хату. Адна з іх пераапраналася паслядоўна то ў сейбіта, то ў касара. Усе гэтыя вобразы, зразумела, звязваліся з продкамі.   

 
Смотреть все выпуски

Новости