Гуканне вясны - гэта тая ж Маслёнка, ці гэта розныя святы і ў чым адрозненне?

Алена Ляшкевіч: Гуканне вясны можа прыпадаць на Масленку, але не абавязкова. У розных лакальных традыцыях расказваюць, што гукаць маглі пачаць ад пэўнага свята, ад Стрэчання (у праваслаўных гэта 15 лютага, а ў католікаў 2 лютага). Найбольш урачыстае гуканне магло быць на Саракі (гэта 22 сакавіка), ці на Дабравешчанне (25 сакавіка ці 7 красавіка ў праваслаўных), а маглі арыентавацца па прыродных з’явах. З’явіліся праталіны ці лёд пайшоў па рацэ - ужо гукалі. Але ў некаторых мясцовасцях, асабліва ў Паўднёвай Беларусі, найбольш на Палессі, маглі ўжо гукаць і на Масленку.


 
Смотреть все выпуски

Новости