Для многих традиционных праздников белорусов характерно определенное музыкальное сопровождение. Есть ли у Масленицы, скажем так, стандартный набор песен или танцев?

Для многих традиционных праздников белорусов характерно определенное музыкальное сопровождение. Есть ли у Масленицы, скажем так, стандартный набор песен или танцев?

Алена Ляшкевіч: Стандарты, як у кожнага свята, канешне, ёсць. У першую чаргу гэта датычыцца песень. Напрыклад, класіфікацыя спадара Арсенія Ліса, што гэта песня звернута непасрэдна да Масленіцы як да вобраза свята. Звычайна пачынаюцца заклікам "Масленіца дарагая" з нейкім апісаннем кшталту “мы Масленіцу чакалі, сустракалі” ці “на горку выходзілі”. Там апісваюцца звачайна масленічныя катанні, ежа, багаты стол. Песні на провады Масленіцы - таксама абрадавыя спевы. Вельмі шмат песень на сямейна-побытавыя сюжэты, на любоўна-шлюбныя. Гэта клопат моладзі пра стварэнне сям'і і звычайна аповеды пра лёс маладой жонкі ў сям'і мужа, таму што Масленіца - гэта такое своеасаблівае завяршэнне гадавога матрыманіяльнага цыкла. Калі моладзь увесну пачынае вадзіць карагоды, заляцацца, на Купалле жарсці разгараюцца, то на Масленіцу ўжо малады чалавек ці дзяўчына павінны стварыць сям'ю, калі яны ў адпаведным узросце. Калі не, то іх сімвалічна каралі вешаннем калодкі, ад якой яны павінны былі адкупіцца.

Наконт танцаў - уласна масленічных і няма. Гэта маглі быць любыя стандартныя танцы. Ёсць звесткі пра тое, што жанчыны маглі збірацца дзесьці ў карчме без мужчын і там адмысловым чынам неяк падскокваць, крычаць, каб рос доўгі лён.

Вядучая: Вы ўзгвадвалі пра ўзрост для ўступлення ў шлюб і пра калодку.

Алена Ляшкевіч: Пэўны ўзрост, на жаль, мы не можам назваць. Звычайна дзяўчына пачынала хадзіць на вячоркі, калі па нейкіх фізіялагічных прыкметах: калі ў яе пачыналася менструацыя ці пачыналі быць бачнымі грудзі і яна выглядала як нявеста. Гуляць яна магла некалькі гадоў, але лічылася, што чым хучэй яна пойдзе замуж, тым лепш. Для хлопцаў такога пэўнага ўзросту не было, але трошачкі пазней, бо яны пазней сталеюць. Я думаю, што гэта больш сацыяльнае: наколькі малады чалавек актыўны, наколькі (сучаснай мовай кажучы) тусуецца са старэйшай узроставай групай, ходзіць на танцы, на вячоркі. Вясковы соцыум не быў зацікаўлены, каб людзі надоўга загульваліся ці заседжваліся, трэба было, каб хучэй стваралі сям'ю, нараджалі дзяцей.

Калодка - гэта абрубак дрэва ці нейкае бервяно, ці палка. Ці ў пазнейшыя часы нейкія іншыя прадметы: кветкі, цукеркі, падарункі кшталту адэкалону, якія вешалі чалавеку на шыю, і ён павінен быў адкуплівацца, такім чынам апраўдваючыся, чаму ён не стварыў сям'ю.  

 
Смотреть все выпуски

Новости