Не идет ли празднование Масленицы в разрез с христианством? Это ведь языческий праздник, нет?

Не идет ли празднование Масленицы в разрез с христианством? Это ведь языческий праздник, нет?

Алена Ляшкевіч: Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэта абсалютна не царкоўнае свята, і калі мы паглядзім на сучасны праваслаўны канон, нейкіх адмысловых службаў, прымеркаваных да Масленіцы, няма, людзі ўжо рыхтуюцца да Вялікага посту. Што ўвесь масленічны разгул, весялосць - гэта народная традыцыя. Хутчэй за ўсё, што так і ёсць. Мяжа паміж зімой і вясной, пераход на вясновае навалецце. Але сказаць, што яно ідзе ўжо зусім у разрэз з хрысціянствам, нельга, пост пачынаецца, і трэба яго пэўным чынам сустрэць. 

Яшчэ ў XV стагоддзі ў Пскоўскім летапісе мы можам прачытаць, што народны звычай падзяляў зіму на тры вясёлыя перыяды: Каляды, Вяселле і Масленіцу, - у якіх прыкметныя рэшткі паганскіх абрадаў. Так, Масленіца ўспрымалася як паганскае свята, але як любое свята традыцыйнага календара, не больш. Нават назва свята, лічыцца, што старажытная назва страчана, хіба што вось Валоссе, якая адсылае да Вялеса, а ўсе сучасныя назвы Масленіцы - гэта адаптацыя царкоўных назваў: Сырніца, Сырная сядміца, Запустыны - як адсылка да наступнага перыяду Вялікага посту. Але зноў-такі даследчыкі пішуць, да XVIII стагоддзя царква гэта забараняла, хаця б не ўхваляла ўдзел у масленічным разгуле, а з XVIII стагоддзя ўжо махнула рукой і не мае нічога супраць таго, каб вернікі адпаведным чынам адзначылі Масленіцу.


 
Смотреть все выпуски

Архив online