Почему Масленица - это не один день, а праздник длится всю неделю? Есть в этом какой-то смысл?

Почему Масленица - это не один день, а праздник длится всю неделю? Есть в этом какой-то смысл?

Алена Ляшкевіч: Вядома, сэнс ёсць. Ёсць версія, што Масленка ўвогуле доўжылася ажно сем тыдняў. І вельмі часта ў масленічных песнях сустракаюцца радкі кшталту “чаму цябе, Масленіца, ды не сем нядзель”, “Масленіца, працягніся хоць да Духа”, то бок да канца вясны, ці да Пятра - гэта ўвогуле да сярэдзіны лета. Ёсць версія, што свята было скарочанае царкоўнымі загадамі, каб людзі не вельмі забываліся на сціпласць перад Богам. Ёсць думка, што такі разгул, святочнасць доўжыліся з Калядаў да Вялікага посту. Розныя версіі, але на сёння гэта тыдзень, і гэта не выключэнне ў беларускім календары. Каляды доўжацца два тыдні, Сёмуха - тры дні. І ўсе вялікія святы не адзін дзень, а некалькі, мабыць, для нас, сучасных людзей, вымушаных штодня хадзіць на працу, гэта так трошку нязвычна.

Ведущая: Правда ли, что каждый день Масленицы что-то символизирует, имеет свое название?

Алена Ляшкевіч: У беларускіх запісах, менавіта ад носьбітаў традыцый, ад бабуль, такіх звестак няма. Гэта больш характэрна для рускіх - Лакомка, Розгары, Загул, Разгул, а ў нас не. У нас увесь тыдзень выступае як больш-менш суцэльнае. Выдзяляецца толькі масленічны чацвер, ён можа называцца Тлусты чацвер, Крывы чацвер, што адсылае да сакральнага значэння гэтага дня. Таксама ёсць назвы Лаз, Улаз, Улас, гэта ўжо да святога Уласся ці нават да паганскага бога Вялеса. Ёсць такое, што ў нейкі дзень рабіліся пэўныя справы, але гэта вельмі рэгіянальна. Але пра ўсю Беларусь так сказаць нельга, выдзяляўся толькі чацвер. Вядома, апошні дзень - праводзіны Масленіцы - у нядзелю. Гэта і Даравальная нядзеля, і загаўленне на Вялікі пост.

 
Смотреть все выпуски

Новости