Девушки в это время часто гадали на суженых. А что молодые люди? Неужели им было неинтересно?

Девушки в это время часто гадали на суженых. А что молодые люди? Неужели им было неинтересно?

Аляксей Друпаў: А маладыя людзі з дзяўчынак у гэты час здекваліся. Зараз пяройдзем да майго любімага пахабнага гадання. У тых гэгіёнах, дзе існавала лазня, паўночны ўсход Беларусі, Віцебшчына, Магілёшчына, рэчка Бярэзіна - мяжа. (За Бярэзіну на Захад лазні ў традыцыйнай культуры не было. У гарадах была ў паноў, але ў традыцыйнай вёсцы не.) Каб паваражыць, дзяўчаты ішлі ў лазню, мыліся і ў акенца лазні высоўвалі свой зад і чакалі, якая рука дакранецца. Калі дакранецца махнатая рука, то мужык будзе заможны, калі ж лысая рука, то мужык будзе бедны. Як вы думаеце, няўжо хлопцы не пільнавалі дзевак каля лазні і не выкарыстоўвалі магчымасць дакрануцца. Канешне, гэта было. 

Вельмі рэдка хлопцы таксама маглі гадаць на нарачоную. Як гэта холопец бабскімі забавамі буддзе займацца?! Ніколі! Гаданні былі такія самыя, як у дзяўчат, толькі мянялася інтэрпрэтацыя. Напрыклад, самая пашыраная варажба, калі са жбаночка выцягвалі нейкі прадмет. Выкладвалі прадметы, накрывалі шапкай і выбіралі. Які прадмет - такое прадказанне. Хлеб альбо манета, значыць, нарачоны будзе заможны. Люстэрка - франт будзе, такі нарцыс, будзе больш сабой любавацца, чым сваёй жонкай. Шчотка - пойдзеш за ўдаўца. Яшчэ была лялечка. Лялечка - гэта было не вельмі хораша як для хлопца, так і для дзяўчыны. Тыя ж самыя інтэрпрэтацыі толькі ў бок дзяўчыны, лялька - гэта альбо зацяжарыш да замужжа, альбо пойдзеш да хлопца, у якога ўжо ёсць дзіця. А хлопцу адпаведна, што дзеўку з дзіцём возьмеш. У той час гэта было праблемай. 

Ведущая: Гадали в Сочельник на Рождество, гадать можно было в течение двух недель? 

Аляксей Друпаў: Бліжэй да канца. 

Ведущая: К старому Новому году, к Крещению... 

Аляксей Друпаў: Была адна варажба на ўсіх - калядны стол. Пад абрус закладалася альбо салома, альбо сена. Два варыянты: паганскі і хрысціянскі. Салома - гэта хлеб, на багацце ляжыць. Сена - Хрыстос нарадзіўся ў хляве, яго паклалі ў яслі, запоўненыя сенам. Сена, як сімвал Раства. Ляжыць пад абрусам. Кожны выцягваў па былінцы і варажылі. Даўжыня - наколькі доўгая, настолькі будзе багацце. Калі салома, а не сена, то ці ёсць каласок, ці няма, ці ёсць зерне ў каласку, ці не. Чым больш зерня, тым больш багацця ў будучым годзе. У такой варажбе ўдзельнічала ўся сям'я. 

Далей выключна ноччу. Усё, што жанчынам трэба, - ведаць свайго нарачонага. Тут два варыянты: даведацца ці пойдзе яна замуж у гэты год, альбо даведацца, якім жа будзе нарачоны. Даведацца, ці будзе замужжа ў гэтым годзе. Маглі пайсці на вуліцу паслухаць, аб чым гавораць за акном, ці пасядзець у хаце і паслухаць    падчас застолля за куццёй. Калі кажуць "ідзі", "пара", "паспела", "трэба", "варта" - у гэтым годзе выйдзе замуж. "Не ідзі", "пачакай", "не спяшайся", "падумай" ці нешта такое - не пойдзе ў гэтым годзе. Альбо маглі абдымаць частакол. Абнялі і лічылі цот ці лішак. Калі цот, то пойдзе ў гэтым годзе, калі лішак, то не пойдзе. Ці бралі ахапку дроў і лічылі: цот - пойдзе, лішак - не пойдзе. Была варажба на якасць нарачонага, адкуль ён будзе. Выходзілі ноччу на ростані ці на скрыжаванні і слухалі, адкуль забрэша сабака, з якога месца забрахаў сабака, з таго кірунку прыедуць сваты. Альбо ішлі ў свой дрывотнік і бралі адно паленца. Калі яно роўнае і гладкае, то і характар будзе роўны, калі кручонае, то і характар будзе кручоны.

Калі дзяўчаты збіраліся разам, ім хацелася даведацца, хто хутчэй пойдзе замуж. Таму на Каляды ў нас абавязкова пяклі бліны, бліны - гэта памінальная страва ў беларусаў, калядны стол - памінальны стол. І вось кожная дзяўчынка брала па бліне, выносіла на двор і клала перад сабакам. Чый блін сабака першым з’есць, тая першая замуж і пойдзе. Ці таксама бралі місачкі з зернем і выпускалі пеўня. Чыё зерне ён першае падзяўбе, тая першая пойдзе замуж.

 
Смотреть все выпуски

Новости