По традиции кожух должен быть одет шиворот-навыворот. Для чего? Что еще было важным в одежде у колядующих?
Аляксей Друпаў: Маскі, безумоўна маскі. І маскі рабіліся набліжаныя да жывёл, галоўныя жывёльныя персанажы: каза, мядзведзь, жораў, бусел. У нас жа ёсць павер'е, калі бусел на двары пасяліўся, будзе шчасце, будзе поспех. Над кім ён паклякоча, падзяўбе, таму шчасце будзе. Мэта бусла на калядах - пашумець.
Яшчэ, апроч масак, адзенне вывернутае, але не ва ўсіх. Дзед апранаў нармальна кажух, не выварочваў, але яго маска вывернутая была, каб паказаць ягоную прыналежнась да таго свету. Чорт таксама персанаж з таго свету. Ён тварыў максімальны трэш, максімальную гадасць, насіўся па хаце, імкнуўся нешта скрасці, перашкаджаў, гарэлачку імкнуўся піць, буяніў і весяліў. Калі чорт нешта скраў, у яго нельга было забіраць. Усё! Калядоўшчыкі сваё атрымалі. Чорту твар вымазвалі сажай.
З калядоўшчыкамі магла хадзіць смерць, але рэдка. Маска смерці рабілася белая з берасты, шылася нейкая папона вонкавым швом, каб паказаць вывернутасць. Ці проста накідваліся старыя дзяругі. Былі чалавечыя персанажы чужога, не таго свету, але чужога. Чужы і той свет - блізка былі ў народнай культуры. Цыгане як мага больш стракатыя, яркія, пару хустачак, шляпы і ўсё такое. Яўрэі - абавязкова пэйсы з кудзелі зрабіць, чорны плашч, шляпу. Як бачылі, так і рабілі.
Доктар с доктарскімі атрыбутамі - максімальна пахабны персанаж. Каляды ў тым ліку прадказвалі плоднасць на будучы год. Дзед і баба, калі яны былі ў пары, заляцаліся адно да аднога, чапляліся да іншых. Дзед чапляўся да дзевак, баба чаплялася да іншых хлопцаў. Маглі заваліцца ў хаце на падлогу ў абдымку, пакатацца, паляжаць. Паводзіны, які прадказваюць плоднасць. А доктар усіх лячыў. І лекі былі, "ад францаў і сіхвілісу", такія вось моманты, "мікстура ад неўстаніхі". Галоўная мікстура доктара, як вы думаеце, якая была? Гарэлка. Ад усіх хваробаў ён прапаноўваў гарэлку. Рабіў упор на плоднасць, на вірусныя захворванні, каб высмеяць іх, каб гэта было больш гратэскна, весела.