Как наши предки начали калядовать? С чего все началось? В чем был смысл?

Аляксей Друпаў: У традыцыйнай культуры ў нас усё цыклічна. Два тыдні, тры галоўныя святы, тры куцці, тры застоллі. На першую Куццю ў нас стары год памірае. Два тыдні ў нас няма нічога. І на трэцюю Куццю ў нас нараджаецца новы год. Вось такая цыклічнасць. Пераходны перыяд, вось гэтыя два тыдні, калі ў нас яшчэ няма новага года, ужо памёр стары год, наш свет і тагасвет сыходзяцца вельмі блізка. І, адпаведна, гэта самы містычны перыяд у жыцці нашых продкаў. З таго свету да нас прыходзяць дзяды.

У беларусаў культ продкаў максімальны, ён захаваўся па сённяшні дзень. Нездарма ў нас Радуніца - дзень памінання продкаў - дзяржаўнае свята. У нас памінаюць амаль што на ўсе вялікія святы, і Каляды не выключэнне. Таксама існаваў памінальны элемент на калядным стале. І вось гэтыя нашы продкі - дзяды, якія нясуць нам дабрабыт, лад, поспех, на наступны год, - прыходзяць з таго свету, каб паспрыяць у надыходзячым годзе. Непасрэдна продкаў напачатку і ўвасабляў гурт калядоўшчыкаў. Яны пераапраналіся, хавалі сваё рэальнае аблічча, надзявалі маскі, ішлі з калядой па хатах і неслі дабрабыт.

Абавязковыя персанажы - гэта Дзед, які вядзе Казу, і разам з ім магла быць Баба. Магла быць, магла не быць, але Дзед - абавязкова. Далей некалькі жывёльных персанажаў і астатнія персанажы - усе яны - локус чужога, з таго свету, не свае. Але локус чужога ў разуменні нашага чалавека (зараз мы кажам не пра архаіку, а пра XIX стагоддзе), хто для нас быў чужым альбо іншай нацыянальнасці - жыд альбо цыган, альбо іншыя заняткі, іншыя прафесіі, неўласцівыя селяніну - доктар, салдат… Аратага не было, каваля не было - бо свае.

Што цікава: самыя першыя Каляды - выключна мужыцкая справа. Справа выключна жанатых мужчын. Таму што гэта сакрамент, гэта абрад, таму што яны на сябе бяруць ролю паказаць нашых дзядоў, нашых продкаў, паказаць тагасвет. Гэта вельмі адказна. Але з прыходам хрысціянства, якое крыху падрэзала паганскі элемент, усё перамяшалася. Ужо пасля далучаюцца і жанчыны, і моладзь, пасля маглі быць і незамужнія. Потым быў этап, калі моладзі гэта становіцца нецікава і ходзяць толькі старыя. Наступны момант, які мы назіраем зараз у Беларусі, калі абрад перараджаецца ў гульню. І пачынаюць хадзіць толькі дзеці. І вось зараз у нас на Беларусі можна паехаць у якую-небудзь вёску, і там да цябе прыйдуць дзеці-калядоўшчыкі, якія зусім не памятаюць песень, зусім не ведаюць тэкстаў.

Неалькі гадоў назад я ездзіў на Каляды да сябра ў вёску Трабы Іўеўскага раёна. Там і касцёл ёсць, і царква.   І да нас прыйшлі калядаваць дзеці. Тры дзіцяці год каля 10-ці. У дзяўчынкі было дзве палачкі з дроты, абматаныя мішурой, і яна была Казой. Пагрукаліся ў дзверы, стаяць, пасміхаюцца - усё, Каляды адбыліся для іх. Мы з сябрам запрашаем дзяцей у хату, прыйшлося ім трошкі дапамагчы. Яны спелі песню царкоўную, затым я з імі спеў больш традыцыйную. Паспявалі, Каза ўпала, Каза ўстала, патанцавала, дзеці павесяліліся. У выніку ўсе падарункі, што мы прывезлі бацькам, апроч каньяку, пайшлі дзецям, і дзеці сышлі радасныя і задаволеныя.

 
Смотреть все выпуски

Новости