Онлайн-конференция на тему "Традиции колядования"

Онлайн-конференция на тему Традиции колядования

Онлайн-конференция на тему "Традиции колядования"

С Рождества Христова начались колядные дни в Беларуси. Вплоть до Крещения можно переодеваться в особых персонажей, навещать соседей, петь песни и гадать. Исконно языческий праздник после принятия христианства приобрел иные черты, и все же отмечаться должен по строгим правилам.

Все об истории и традициях главного праздника наших предков рассказал научный сотрудник культурно-образовательного отдела Белорусского государственного музея народной архитектуры и быта Алексей Друпов.

Как наши предки начали калядовать? С чего все началось? В чем был смыл?
Анна (Слоним):

Аляксей Дупаў: У традыцыйнай культуры ў нас усё цыклічна. Два тыдні, тры галоўныя святы, тры куцці, тры застоллі. На першую Куццю ў нас стары год памірае. Два тыдні ў нас няма нічога. І на трэцюю Куццю ў нас нараджаецца новы год. Вось такая цыклічнасць. Пераходны перыяд, вось гэтыя два тыдні, калі ў нас яшчэ няма новага года, ужо памёр стары год, наш свет і тагасвет сыходзяцца вельмі блізка. І, адпаведна, гэта самы містычны перыяд у жыцці нашых продкаў. З таго свету да нас прыходзяць дзяды.

У беларусаў культ продкаў максімальны, ён захаваўся па сённяшні дзень. Нездарма ў нас Радуніца - дзень памінання продкаў - дзяржаўнае свята. У нас памінаюць амаль што на ўсе вялікія святы, і Каляды не выключэнне. Таксама існаваў памінальны элемент на калядным стале. І вось гэтыя нашы продкі - дзяды, якія нясуць нам дабрабыт, лад, поспех, на наступны год, - прыходзяць з таго свету, каб паспрыяць у надыходзячым годзе. Непасрэдна продкаў напачатку і ўвасабляў гурт калядоўшчыкаў. Яны пераапраналіся, хавалі сваё рэальнае аблічча, надзявалі маскі, ішлі з калядой па хатах і неслі дабрабыт.

Абавязковыя персанажы - гэта Дзед, які вядзе Казу, і разам з ім магла быць Баба. Магла быць, магла не быць, але Дзед - абавязкова. Далей некалькі жывёльных персанажаў і астатнія персанажы - усе яны - локус чужога, з таго свету, не свае. Але локус чужога ў разуменні нашага чалавека (зараз мы кажам не пра архаіку, а пра XIX стагоддзе), хто для нас быў чужым альбо іншай нацыянальнасці - жыд альбо цыган, альбо іншыя заняткі, іншыя прафесіі, неўласцівыя селяніну - доктар, салдат… Аратага не было, каваля не было - бо свае.

Што цікава: самыя першыя Каляды - выключна мужыцкая справа. Справа выключна жанатых мужчын. Таму што гэта сакрамент, гэта абрад, таму што яны на сябе бяруць ролю паказаць нашых дзядоў, нашых продкаў, паказаць тагасвет. Гэта вельмі адказна. Але з прыходам хрысціянства, якое крыху падрэзала паганскі элемент, усё перамяшалася. Ужо пасля далучаюцца і жанчыны, і моладзь, пасля маглі быць і незамужнія. Потым быў этап, калі моладзі гэта становіцца нецікава і ходзяць толькі старыя. Наступны момант, які мы назіраем зараз у Беларусі, калі абрад перараджаецца ў гульню. І пачынаюць хадзіць толькі дзеці. І вось зараз у нас на Беларусі можна паехаць у якую-небудзь вёску, і там да цябе прыйдуць дзеці-калядоўшчыкі, якія зусім не памятаюць песень, зусім не ведаюць тэкстаў.

Неалькі гадоў назад я ездзіў на Каляды да сябра ў вёску Трабы Іўеўскага раёна. Там і касцёл ёсць, і царква.   І да нас прыйшлі калядаваць дзеці. Тры дзіцяці год каля 10-ці. У дзяўчынкі было дзве палачкі з дроты, абматаныя мішурой, і яна была Казой. Пагрукаліся ў дзверы, стаяць, пасміхаюцца - усё, Каляды адбыліся для іх. Мы з сябрам запрашаем дзяцей у хату, прыйшлося ім трошкі дапамагчы. Яны спелі песню царкоўную, затым я з імі спеў больш традыцыйную. Паспявалі, Каза ўпала, Каза ўстала, патанцавала, дзеці павесяліліся. У выніку ўсе падарункі, што мы прывезлі бацькам, апроч каньяку, пайшлі дзецям, і дзеці сышлі радасныя і задаволеныя.

Часцей за ўсіх бачу казу сярод калядоўшчыкаў. Чаму такая папулярнасць?
Кацярына (Неизвестно):

Аляксей Друпаў: Самае асноўнае, што Каза - сімвал дабрабыту. Чаму яна? Каза - першая жывёла, якую нашы продкі адамашнілі, каб з яе атрымліваць шмат усяго.   Каровы ў нас не вадзіліся. Злавілі казу ў лесе, пачалі даіць - сырок, малачко. Калі свіння ў нас жывёла аднаразовая (выгадавалі, забілі, з’елі), то каза шматразовая. Вось яна і стала сімвалам дабрабыту. Калі да нас ужо прывезлі карову, канешне, ім стала карова. Але ў тыя моманты, калі ўсё гэта зараджалася, самай галоўнай жывёлай была каза. Менавіта тады сфарміраваліся ўсе гэтыя архетыпы. Тое, што каза - сімвал дабрабыту, бачна ва ўсіх нашых песнях: “Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць. Дзе каза рогам, там жыта многа. Дзе каза топ-топ, там жыта сем коп”. Ёсць і больш пікантныя песні пра казу. Усё, што б ні рабіла каза, нясе дабрабыт.

Ну і што ў нас адбываецца? Да нас на Каляды прыходзіць Каза: “Добры дзень, гаспадар! Дазволь калядаваць, нашай козачцы па тваім двары паскакаць”. Абавязкова калядоўшчыкі прасілі дазвол, каб увайсці. Гаспадар дае дазвол, інакш бяда будзе, калядоўшчыкі ж дабрабыт нясуць! Калядоўшчыкі заходзяць на двор, Каза скача: “Го-го-го, Каза! Го-го-го, шэра! Дзе ж ты, Козанька, дзе ж ты блудзіла?” Тэксты пра Казу, пра тое, што яна недзе нешта рабіла. Яе ці паляўнічыя застрэлілі, ці ваўкі задралі, ці проста Каза падае, памірае. Пачынаецца лямант: “Ой, Каза ўпала, здохла, прапала! Дайце ж Казе сала, каб Каза ўстала! ” Казу трэба пакарміць - даць каляду. Прычым каляду не просяць - яе патрабуюць. Гэта тое, што належыць калядоўшчыкам. Выносіцца каляда, пасля чаго Каза ўстае і зноў скоча. З аднаго боку, Каза - гэта дабрабыт, з другога - сімвал цыклічнасці, адраджэння. Стары год з Казой памёр, нарадзіўся новы - Каза ўстала і скоча. У яе два такія асноўныя моманты. І быў яшчэ трэці момант. Ужо хутчэй постынтэрпрэтацыя - Каза рагатая, таму яе нечысць баіцца і каб з двара нечыць прагнаць, Казу трэба было абавязкова па двары павадзіць. Але ў нас у легендах было, што казу чорт стварыў, таму яна на чорта і падобная - за капытамі і рагамі.

Якія бонусы ў будучыні былі ў людзей, якія выступалі ў ролі калядоўшчыкаў?
Міхась (Быхаў):

Аляксей Друпаў: Апроч цырозу, напэўна, ніякіх. У прынцыпе яны простыя людзі. Спачатку гэта былі паважаныя людзі, у іх і так былі бонусы, гэта заможныя мужчыны. Пазней моладзь, нейкія актыўныя маладыя людзі. Бонусы - гэта тое, што яны сабралі. Што накалядавалі - тое бонус.    

Класічнае калядаванне было з пераапрананнем ў казу, мядзведзя. Адкуль паходзяць гэтыя вобразы? Што абазначала зорка?
Алеся (Магілёў):

Аляксей Друпаў:  Мядзведзь больш пашыраны ў нашым славянскім рэгіёне - у Беларусі, крыху Украіне, Расіі. Ёсць такая канцэпцыя, што ў беларусаў іх татэмная жывёліна, іх першапродак - мядзведзь. Мядзведзь - гаспадар лесу. Шырэй, у паганскія часы, мядзведзь - гэта жывёльная іпастась бога Вялеса. Вялес - бог з шырокім функцыяналам, бог мудрасці, гандлю, бог таго свету - ніжні бог. Ён адпавядае скандынаўскаму Одзіну. Мядзведзь - жывёла, якая ведае мёд. Гэта не назва жывёлы, як, напрыклад, ліса ці заяц. Ёсць такія думкі, што такая назва бліжэйшая да еўрапейскіх моў - бер, бэр, біэр. Гэта настолькі табуяваная татэмная жывёліна, што яе нельга было называць сваім імем. Называлі па-рознаму - лясны гаспадар, касалапы, кашлаты, вахлаты, толькі каб не называць гэта табуяванае імя. Мядзведзь увасабляе сілу, моц, гаспадара ўсіх жывёл. Масавая культура гаворыць, што леў - цар звяроў. Не, мядзведзь - цар.

Да зоркі таксама дваякае стаўленне. У традыцыі было два тыпы Каляды - з Казой і зоркай. З казой - традыцыйныя паганскія Каляды з персанажамі, якія нясуць дабрабыт. З зоркай - з вялікім хрысціянскім пластом. Там маглі быць Дзед і Баба, першапродкі. Але з зоркай Казу не вадзілі. З зоркай спявалі святыя (царкоўныя) песні. У гэтым плане зорка атаясамлівае Віфлеемскую зорку, на якую ішлі вешчуны пакланіцца Хрысту. 

Але ёсць меркаванне, што зорка была і дагэтуль і сімвалізавала сонца. Да чаго ў нас прымеркаваны Каляды? Да зімовага сонцавароту - самы кароткі дзень, самая доўгая ноч. Паступова, на вераб’іны хвост (як казалі палешукі), дзень пачынае прырастаць. З гэтага у нас вялікая радасць адбываецца - новы год, новае сонца, яго і славілі. Але гэта паганскія традыцыі. У скандынаваў у свяце Ёль гэта добра захавалася. Яны 22 снежня бралі пень (калоду) і запальвалі ёльскае бервяно ў каміне. Уночы яно там гарыць, потым яго тушаць, і пасля 12 дзён - тыя ж два тыдні - бервяно тлее, сімвалізуючы нараджэнне новага сонца. Таму цалкам верагодна, што калісьці і зорка магла сімвалізаваць сабою сонца, і маглі насіць з сабою зорку як сімвал сонца. Але на той момант, на XIX стагоддзе, зорка - Віфлеемская зорка. 

Сёння ўжо ўсё змяшалася. Калядуюць і з зоркай, і з Казою, каб было прыгожанька. На Палессі было, што некаторыя гаспадары звездароў на двор не пускалі, і ў Чэхіі тое было, калі пратэстанты пачалі гэтую зорку насаджваць; лічылі, што тады проса не будзе, а з Казою (як казалі, нармальных калядоўшчыкаў) пускалі.

      

Почему людям, которые колядуют, непременно нужно что-то дать? И что раньше давать было принято?
Анастасия (Минск):

Аляксей Друпаў: Яны ідуць па сваё, што ім належыць. Чаму? Гэта дзяды. Дзяды - нашы першапродкі. Прычым гэта ў нас нават бачна па тэкстах калядных песень: “Мы ідзем з-за ручая, мы ідзем па кладачцы”. Кладачка - мяжа таго свету і гэтага. У іншых культурах рака - стык, які аддзяляе тагасвет ад нашага свету. У нас, у славян, калінаў мост, які ідзе цераз рак. Таксама сустракаўся такі тэкст: “Мы ідзем з самога раю, з-пад месяца, ад самога пана Бога”. З тэксту бачна, што мы, калядны гурт - гэта продкі, якія ідуць з тагасвету. Што продкі дзяды нам даюць? Дабрабыт. А мы мусім іх за гэта аддзячыць. І вось тое, што ў нас ёсць, - гэта тое, што яны нам і далі ў мінулым годзе. Тое ж сала, тое ж жыта і ёсць дабрабыт. Таму мы мусім пачаставаць дзядоў, каб яны нам у наступным годзе таго ж самага дабрабыту далі. 

Прычым, калі браць паралелі па суседніх рэгіёнах, па суседніх народах, у скандынаваў была падобная сітуацыя. Там таксама вадзілі Казу, ці насілі Казу. Называўся абрад ёль бок (ёль бокан). Ёль - гэта Каляды, бок - каза, разам - калядная каза. У той момант у гэтай казы быў больш негатыўны сэнс. Лічылася, што тыя, хто ідуць, ідуць з таго свету. І трэба іх улітасцівіць, каб яны да нас добра ставіліся. Калі мы, беларусы, лічым, што да нас дзяды заўсёды добра ставяцца, то там ім трэба было  прынесці пэўную ахвяру. 

Каляда з большага - ежа, прычым мясная - каўбасы, сала. Чаму такая мясная тэма? Я лічу, што беларусы былі вымушанымі вегетарыянцамі. Мяса яны маглі есці толькі на вялікія святы. Самае багатае, што можна было даць калядоўшчыкам, - мяса. Маглі даць зерня, бо зерне - увасабленне багацця. Давалі бліны, печаныя рэчы, грыбы. Адным словам, усё тое, што елі ў тыя часы. Давалі таксама і алкагольныя напоі. Вельмі папулярнай была ў тыя часы медавуха. Гэта ідзе от ранняга Сярэднявечча. Але мёд - дарагая рэч, таму яго замянялі півам. 

ХIХ стагоддзе. Эканамічная палітыка Расійскай імперыі, у складе якой мы знаходзіліся. Была сістэма водкупаў. Водкуп даваўся аднаму чалавеку на воласць, і ён пэўны час атрымліваў права прадаваць алкагаль. Водкупаў было тры: на гарэлку, на выраб і продаж піва і на медавуху. На віно не было, яго ў нас не рабілі, бо няма вінаграду ў рэгіёне. Віно экспартавлаі і, канешне, яно на вёску не трапляла. А ў сялян было тое, што самі маглі рабіць з мясцовай сыравіны. Эканамічна гарэлку гнаць больш выгадна, чым піва і мёд. Звычайна адзін чалавек імкнуўся стаць манапалістам у воласці і купляў адарзу тры водкупы - на мёд, на гарэлку і на піва, каб канкурэнтаў не было. Але піва з медавухай амаль не рабіў, а рабіў толькі гарэлку, таму што гешэфт з гэтага меў значна больш. Паступова гарэлка выціснула ўвесь астатні алкаголь. Таму давалі на Каляды яшчэ і яе.

Добрый день! Расскажите, пожалуйста, Каляды - это чисто славянская традиция? В каких странах есть что-то похожее?
Анна (Полоцк):

Аляксей Друпаў: Каляды можна аднесці да шэрагу індаеўрапейскіх святаў, прымеркаваных да зімовага сонцавароту. Як абыходны абрад і народны карнавал яны, сапраўды, лепш за ўсё захаваліся ва ўсходніх і паўднёвых славян, а таксама ў іх суседзяў - Балканскім рэгіёне і краінах Балтыі. Але раней абрады такога кшталту прысутнічалі амаль па ўсёй Еўропе. Найбольш набліжанымі да нашых Калядаў былі абрады поўначы Еўропы. Так, у Швецыі таксама вадзілі Казу, і яна таксама памірала і адраджалася на двары гаспадара. Толькі звычайна гэта было саламянае пудзіла, але сустракаліся і каркасныя касцюмы. У скандынаваў Калядам адпавядае свята Ёль, і ёльскі казёл (Ёльбак) з’яўляецца яго неад’емным атрыбутам. Той жа самы фінскі Дзед Мароз Ёлупукі перакладаецца як “ёльскі казёл”, але ў ХІХ ст. пад уплывам гарадской еўрапейскай культуры ён перараджаецца з казла ў вядомага нам барадатага дзядулю.

У Заходняй Еўропе з Калядамі цесна знітаваны вобраз святога Міколы, з якога пасля ўтварыўся Санта-Клаус. Дык вось, ён хадзіў не адзін, а са сваім памочнікам - яго антыподам. У Альпійскім рэгіёне гэта быў Крампус - аналаг нашага чорта. Рагатая, валасатая істота, якая насіла бярозавыя розгі і карала дзяцей, якія дрэнна сабе паводзілі ў мінулым годзе. Ён мог пакласці дрэнным дзецям вугаль замест падарункаў альбо проста адлупцаваць розгамі. Ім не толькі пужалі дзяцей, у яго сапраўды пераапраналіся і хадзілі па дварах. У іншых рэгіёнах Еўропы антыпод святога Міколы-Санціклааса быў ужо ў чалавечым выглядзе, з барадой, у чорным адзенні і таксама з розгамі. У Швабіі - Дзікі Клаус (Klausentreiben), у Эльзасе - Ганс Трап, у Францыі - Пер Фуэтар, альбо Чорны Піт.

У гарадскіх асяродках Еўропы абыходныя абрады выліліся ў карнавалы. У пратэстанцкіх краінах св. Міколу замянілі на Немаўля Хрыста, у якога даволі часта пераапраналася дзяўчына. А ў Нюрнбергу на Каляды выходзіў Кнехт Рупрэхт як антыпод св. Міколы.

У Альпійскім рэгіёне ды Чэхіі двары абыходзіла таксама вядзьмарка Перхта, галоўнай задачай якой было ўпэўніцца, што ўся сям’я апранулася ў новае адзенне.

Что сейчас уместно давать Коляде, кроме конфет и денег?
Надежда (Неизвестно):

Аляксей Друпаў: Канешне, якую-небудзь каўбаску, сальца, паляндвічкі, нарэзачку. Зараз з мясам праблем няма. Можна алкаголю даць, зараз выбар вялікі, калі калядуюць не дзеці. Можна цукерак, шакаладку - усё, што не шкада. Калядоўшчыкі любому пачастунку будуць рады.

Ведущая: Мы несколько лет назад колядовали большой компанией. Кто-то нарядился козой, кто-то медведем, кто-то дедом - целое шоу устроили. Все встречали очень радушно, и к ночи уже тяжело было передвигаться. Но обошли все хаты, потому что люди обижались, что к ним не зашли.

Аляксей Друпаў: Гэта галоўны момант - калядоўшчыкі мусяць наведаць кожны двор! Калі нейкі двор калядоўшчыкі не наведалі, то гэта лічылася бядой, бо ў наступным годзе ў ім ніякага дабрабыту, спору не будзе. Не заходзілі толькі ў той двор, дзе была жалоба. Калядоўшчыкаў усюды накормяць, напояць, недзе чарку нальюць. Неабавязкова было бутэльку даваць. Магло быць адаразу некалькі гуртоў калядоўшчыкаў, калі хапала моладзі. Каб нікому не было крыўдна, хтосьці па адной вуліцы хадзіў, а хтосьці па другой.

Калі нас будуць глядзець жыхары вёсак і вырашаць, што даваць каладоўшчыкам, то калі ў вас ёсць хатняе віно - давайце хатняе, а не крамнае. Была гісторыя. Этнографы прыехалі на хутар. Глядзяць, самагоначка смачная стаіць, сала вісіць, а бабка за стол садзіць і дастае нейкі жудасны сервелат і бутэльку чарнільца. Ну не адмовіш жа? Яна гэта шчыра рабіла, бо гэта магазіннае. Сала ж вясковае, сваё, а гэта ў магазіне спецыяльна купіла самае лепшае. Усё ж самаробнае лічыцца лепшым, чым тое, што ўзялі ў краме. Трэба цаніць сваё.

З чаго рабілі маскі на Каляды? Як людзі дамаўляліся, хто кім будзе?
Іван (Барысаў):

Аляксей Друпаў: Дамаўляліся спарадычна. Збіралася моладзь і дамаўлялася. Калі гэта старыя людзі, то так: “Ты, Мітрафан, 20 год быў Бабай, будзеш Бабай, ты, Гэля, 20 год Дзед, будзеш Дзедам”. Бабай быў хлопец, а дзяўчына - Дзедам. Гэта карнавальныя паводзіны, бясчынства, і гэта у нас таксама ўсё было. Калі ж не было Бабы, то хлопец быў Дзедам. Маскі рабіліся з берасты, у маёй вёсцы Рог Салігорскага раёна па сённяшні дзень захавалася гэтая традыцыя, захавалася берасцяная маска Дзеда. Яна робіцца як нармалёвы тэўтонскі шлем. Бярэцца цэбар, кручаны з берасты, но на маску Дзеда менавіта бярэцца адваротным бокам, не белым, а жоўтым. Гэта першапродак, і ўсё мусіць быць вывернута навыварат. Тое ж у Чэслава Пяткевіча занатавана, мы рабілі ў музеі рэканструкцыю два гады таму, я рабіў берасцяныя маскі. Валасы - кудзеля, вырэзваўся рот, белым бокам берасты некалькі зубоў, нос са шчапы якой, і вуглём усё падводзіцца, каб страшней было. Клеіцца барада, таксама кудзеля, і выглядае ўсё гэта цудоўна. Тое ж самае даследчык рускага тэатра Яўрэінаў у 50-х гадах напісаў у кнізе “Рускі тэатр з Сярэднявечча да XVII стагоддзя". Ён таксама даследваў і народны тэатр, і калядную містэрыю, у яго ёсць шыкоўныя здымкі пачатку таго стагоддзя, гурт калядоўшчыкаў Бабруйскага павета. Гляджу фотку - дык я ж вось гэта рабіў з берасты амаль адзін у адзін. 

Далей персанажы - Дзед і Баба - пераапраналіся. Калі гэта моладзь, ішлі да старых людзей, прасілі старое адзенне. Казы таксама было некалькі варыянтаў. Першы - Каза, якую насілі. Яе рабілі або з саломы, альбо максімальна падобную на казу: драўляныя ножкі, старым кажухом абматалі, драўляныя рожкі. Другі варыянт, калі ў Казу чалавек пераапранаўся. Напрыклад, рабілі каркас, і ўнутр каркаса чалавек станавіўся, між ног заціскаў лук, па спіне ішла вяроўка, і зверху гэта ўсё накрывалі кажухом. А Казу на вяроўцы вядзе Дзед. Быў варыянт, калі рабілася Каза з дрэва, на яе драўляны чурбачок уверх і драўляны чурбачок уніз. Там да яго вяровачка. Ён стучыць і выдае гук. Ці ў нас у музеі ёсць экспанат, такая ж драўляная Каза, абцягнутая зверху аўчынай. Каб было больш натуральна пад Казу. Іншыя касцюмы, напрыклад, Мядзведзь: імкнуліся твар набліжаны да мядзведзя зрабіць, зноў вывернуты кажух, гэтую касматасць паказаць. Бусел альбо Жораў - там драўляная палка, на ёй галава і дзюба - верхняя частка нерухомая, а ніжняя - рухомая, да яе прывязвалася вяроўка, каб ён клёкатаў. Вядомы калядныя Конікі ў Давыд-Гарадку. Там чалавек апранаўся ў вершніка, рабіўся каркас - два кошыкі, між імі палкі, прывязвалася ўсё да пояса. Абцягвалася тканінай. Гэта галава каня, зад - якая-небудзь ануча-хвост, і наверх накідваецца гунька. І маглі штаны па баках скінуць, як ногі, што нехта сядзіць, хаця ты ідзеш на сваіх нагах. Усё рабілася з розных падручных матэрыялаў.

По традиции кожух должен быть одет шиворот-навыворот. Для чего? Что еще было важным в одежде у колядующих?
Юлия (Пинск):
Аляксей Дупаў: Маскі, безумоўна маскі. І маскі рабіліся набліжаныя да жывёл, галоўныя жывёльныя персанажы: каза, мядзведзь, жораў, бусел. У нас жа ёсць павер'е, калі бусел на двары пасяліўся, будзе шчасце, будзе поспех. Над кім ён паклякоча, падзяўбе, таму шчасце будзе. Мэта бусла на калядах - пашумець.

Яшчэ, апроч масак, адзенне вывернутае, але не ва ўсіх. Дзед апранаў нармальна кажух, не выварочваў, але яго маска вывернутая была, каб паказаць ягоную прыналежнась да таго свету. Чорт таксама персанаж з таго свету. Ён тварыў максімальны трэш, максімальную гадасць, насіўся па хаце, імкнуўся нешта скрасці, перашкаджаў, гарэлачку імкнуўся піць, буяніў і весяліў. Калі чорт нешта скраў, у яго нельга было забіраць. Усё! Калядоўшчыкі сваё атрымалі. Чорту твар вымазвалі сажай.

З калядоўшчыкамі магла хадзіць смерць, але рэдка. Маска смерці рабілася белая з берасты, шылася нейкая папона вонкавым швом, каб паказаць вывернутасць. Ці проста накідваліся старыя дзяругі. Былі чалавечыя персанажы чужога, не таго свету, але чужога. Чужы і той свет - блізка былі ў народнай культуры. Цыгане як мага больш стракатыя, яркія, пару хустачак, шляпы і ўсё такое. Яўрэі - абавязкова пэйсы з кудзелі зрабіць, чорны плашч, шляпу. Як бачылі, так і рабілі.

Доктар с доктарскімі атрыбутамі - максімальна пахабны персанаж. Каляды ў тым ліку прадказвалі плоднасць на будучы год. Дзед і баба, калі яны былі ў пары, заляцаліся адно да аднога, чапляліся да іншых. Дзед чапляўся да дзевак, баба чаплялася да іншых хлопцаў. Маглі заваліцца ў хаце на падлогу ў абдымку, пакатацца, паляжаць. Паводзіны, які прадказваюць плоднасць. А доктар усіх лячыў. І лекі былі, "ад францаў і сіхвілісу", такія вось моманты, "мікстура ад неўстаніхі". Галоўная мікстура доктара, як вы думаеце, якая была? Гарэлка. Ад усіх хваробаў ён прапаноўваў гарэлку. Рабіў упор на плоднасць, на вірусныя захворванні, каб высмеяць іх, каб гэта было больш гратэскна, весела.
Девушки в это время часто гадали на суженых. А что молодые люди? Неужели им было неинтересно?
Ольга (Неизвестно):

Аляксей Дупаў: А маладыя людзі з дзяўчынак у гэты час здекваліся. Зараз пяройдзем да майго любімага пахабнага гадання. У тых гэгіёнах, дзе існавала лазня, паўночны ўсход Беларусі, Віцебшчына, Магілёшчына, рэчка Бярэзіна - мяжа. (За Бярэзіну на Захад лазні ў традыцыйнай культуры не было. У гарадах была ў паноў, але ў традыцыйнай вёсцы не.) Каб паваражыць, дзяўчаты ішлі ў лазню, мыліся і ў акенца лазні высоўвалі свой зад і чакалі, якая рука дакранецца. Калі дакранецца махнатая рука, то мужык будзе заможны, калі ж лысая рука, то мужык будзе бедны. Як вы думаеце, няўжо хлопцы не пільнавалі дзевак каля лазні і не выкарыстоўвалі магчымасць дакрануцца. Канешне, гэта было. 

Вельмі рэдка хлопцы таксама маглі гадаць на нарачоную. Як гэта холопец бабскімі забавамі буддзе займацца?! Ніколі! Гаданні былі такія самыя, як у дзяўчат, толькі мянялася інтэрпрэтацыя. Напрыклад, самая пашыраная варажба, калі са жбаночка выцягвалі нейкі прадмет. Выкладвалі прадметы, накрывалі шапкай і выбіралі. Які прадмет - такое прадказанне. Хлеб альбо манета, значыць, нарачоны будзе заможны. Люстэрка - франт будзе, такі нарцыс, будзе больш сабой любавацца, чым сваёй жонкай. Шчотка - пойдзеш за ўдаўца. Яшчэ была лялечка. Лялечка - гэта было не вельмі хораша як для хлопца, так і для дзяўчыны. Тыя ж самыя інтэрпрэтацыі толькі ў бок дзяўчыны, лялька - гэта альбо зацяжарыш да замужжа, альбо пойдзеш да хлопца, у якога ўжо ёсць дзіця. А хлопцу адпаведна, што дзеўку з дзіцём возьмеш. У той час гэта было праблемай. 

Ведущая: Гадали в Сочельник на Рождество, гадать можно было в течение двух недель? 

Аляксей Дупаў: Бліжэй да канца. 

Ведущая: К старому Новому году, к Крещению... 

Аляксей Дупаў: Была адна варажба на ўсіх - калядны стол. Пад абрус закладалася альбо салома, альбо сена. Два варыянты: паганскі і хрысціянскі. Салома - гэта хлеб, на багацце ляжыць. Сена - Хрыстос нарадзіўся ў хляве, яго паклалі ў яслі, запоўненыя сенам. Сена, як сімвал Раства. Ляжыць пад абрусам. Кожны выцягваў па былінцы і варажылі. Даўжыня - наколькі доўгая, настолькі будзе багацце. Калі салома, а не сена, то ці ёсць каласок, ці няма, ці ёсць зерне ў каласку, ці не. Чым больш зерня, тым больш багацця ў будучым годзе. У такой варажбе ўдзельнічала ўся сям'я. 

Далей выключна ноччу. Усё, што жанчынам трэба, - ведаць свайго нарачонага. Тут два варыянты: даведацца ці пойдзе яна замуж у гэты год, альбо даведацца, якім жа будзе нарачоны. Даведацца, ці будзе замужжа ў гэтым годзе. Маглі пайсці на вуліцу паслухаць, аб чым гавораць за акном, ці пасядзець у хаце і паслухаць    падчас застолля за куццёй. Калі кажуць "ідзі", "пара", "паспела", "трэба", "варта" - у гэтым годзе выйдзе замуж. "Не ідзі", "пачакай", "не спяшайся", "падумай" ці нешта такое - не пойдзе ў гэтым годзе. Альбо маглі абдымаць частакол. Абнялі і лічылі цот ці лішак. Калі цот, то пойдзе ў гэтым годзе, калі лішак, то не пойдзе. Ці бралі ахапку дроў і лічылі: цот - пойдзе, лішак - не пойдзе. Была варажба на якасць нарачонага, адкуль ён будзе. Выходзілі ноччу на ростані ці на скрыжаванні і слухалі, адкуль забрэша сабака, з якога месца забрахаў сабака, з таго кірунку прыедуць сваты. Альбо ішлі ў свой дрывотнік і бралі адно паленца. Калі яно роўнае і гладкае, то і характар будзе роўны, калі кручонае, то і характар будзе кручоны.

Калі дзяўчаты збіраліся разам, ім хацелася даведацца, хто хутчэй пойдзе замуж. Таму на Каляды ў нас абавязкова пяклі бліны, бліны - гэта памінальная страва ў беларусаў, калядны стол - памінальны стол. І вось кожная дзяўчынка брала па бліне, выносіла на двор і клала перад сабакам. Чый блін сабака першым з’есць, тая першая замуж і пойдзе. Ці таксама бралі місачкі з зернем і выпускалі пеўня. Чыё зерне ён першае падзяўбе, тая першая пойдзе замуж.

Что с трофеями делали потом колядовщики?
Полина (Неизвестно):

Аляксей Друпаў: З’ядалі і выпівалі. Пасля абыходу двароў гурт калядоўшчыкаў звычайна збіраўся ў хаце ці карчме, дзе і адзначаў свята, дзелячы між сабой усю каляду.

Ведаю, што сярод калядных персанажаў ёсць яўрэй. Што ён робіць? Адкуль пайшла такая роля?
Віталь (Неизвестно):

Аляксей Друпаў: Ён прысутнічаў, як і іншыя персанажы локуса чужога. У межах карнавальнага бясчынства яўрэй спачатку прапаноўваў гаспадару набыць у яго за вялікія грошы розныя непатрэбныя рэчы (рваны лапаць, здохлую варону і г.д.), а пасля наадварот імкнуўся выкупіць затанна ў гаспадара каштоўнасці, што бачыў у хаце: кіўбасу, самавар, посуд і г.д.

Правда, что среди колядовщиков должен быть мехоноша? Какова его роля в колядках?
Инна (Неизвестно):

Аляксей Друпаў: Гэта самая адказная роля - ён збірае ўсе пачастункі.

Почему Каляды начинаются с Рождества Христова? Почему именно в этот период?
Галина (Брест):

Аляксей Друпаў: Першапачаткова Каляды былі прымеркаваныя да зімовага сонцавароту, які ў залежнасці ад года выпадае недзе між 22 і 25 снежня. Прыйшоўшае пазней на нашыя землі хрысціянства не змагло забараніць вялікія народныя святы, таму мусіла іх неяк інтэрпрэтаваць, змяняць і выкарыстоўваць на сваю карысць. Яскравы прыклад - Масленка. А тут сталася так, што дата Раства Хрыстовага супала з датай сонцаварота, таму і адбылося наслаенне двух святаў. Розніца ж між праваслаўнымі і каталіцкімі Калядамі абумоўлена розніцай паміж грыгарыянскім і юліянскім календаром, якая складае два тыдні.

Якія беларускія калядныя традыцыі ўваходзяць у спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА?
Юлія (Неизвестно):

Аляксей Друпаў: У 2009 г. у спіс ЮНЕСКА быў занесены абрад “Калядныя цары” в. Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

Колядные обряды отличаются от региона к региону?
Алина (Минск):

Аляксей Друпаў: Найбольш яскравымі былі Каляды на Палессі: вадзілі Казу, былі найбольш мастацкія маскі і багатая спеўная традыцыя. На Панямонні, у каталіцкім рэгіёне, маскаваных персанажаў выціснулі звездары, і спявалі ўжо збольшага песні рэлігійнага зместу. На Паазер’і Казу амаль не вадзілі, большая ўвага надавалася гулянням моладзі. На Лепельшчыне да сённяшняга дня захаваўся абрад Жаніцьбы Цярэшкі - жартоўная гульня нежанатай моладзі, дзе фармаваліся “шлюбныя” пары.

Якія традыцыйныя стравы былі на Каляды?
Наталля (Неизвестно):

Аляксей Друпаў: На Каляды ладзілася тры святочныя сталы, куцці. Першая куцця, Вялікая, ладзілася на Раство Хрыстовае, была поснай. Другая, Шчодрая, Тоўстая - на Васіля, Новы год (стары Новы год у праваслаўных), змяшчала мясныя стравы. Трэцяя, Водная, Бедная - у каталікоў на Тры Каралі, а ў праваслаўных на Вадохрышча, была поснай. На калядным стале мусіла быць альбо няцотная колькасць страў, альбо 12 на Шчодрую куццю (па колькасці месяцаў у надыходзячым годзе). Абавязковай стравай была куцця - абрадавая каша з адной ці некалькіх круп (у больш позні час збольшага ячмень), запраўленая мёдам, макам, разынкамі, сушанымі ягадамі (на першую куццю), шкваркамі і смажаным мясам (на другую куццю) ці проста на вадзе (трэцяя куцця). Апроч куцці абавязкова прысутнічалі бліны, звычайна іх падавалі з мёдам і макам, ды аўсяны кісель ці супы на яго аснове - квас з грыбамі, жур. На Палессі замест квасу з грыбамі рабілі боршч з грыбамі, то бок квасілі не аўсяную муку, а бурак. Гэта абавязковыя стравы. Таксама прысутнічала рыба (у ХІХ ст. былі папулярны селядцы), грыбы, на Шчодрую куццю - мяса, сала, кіўбасы. З напояў - узвар, нешта сярэдняе між кампотам і збітнем - гарачы напой на мёдзе, з дадаткам траваў і сухафруктаў. З алкаголю прысутнічала гарэлка.

Што нельга было рабіць на Каляды?
Аляксей (Неизвестно):
Аляксей Друпаў: На Каляды нельга было працаваць, ткаць-прасці і г.д. 
Где сейчас можно посмотреть традиционные калядные обряды? В смысле, как правильно колядовать, что при этом петь/говорить?) Спасибо!
Виолетта (Неизвестно):

Аляксей Друпаў: Некалькі варыянтаў. Першы - у Музеі народнай архітэктуры і побыту, вёска Азярцо. У нас ладзяцца мерапрыемствы па календары, у тым ліку і Каляды. У гэтую суботу, 12 студзеня, будзе Шчадрэц, Другая куцця, Шчодрая куцця. Будуць варожбы, гурты калядоўшчыкаў, спевы, будзе ўсё паказана. З 13:00 да 15:00. Упэўнены, не толькі наш музей ладзіць Каляды, рэгіянальныя музеі таксама павінны нешта такое рабіць. Па-другое, на вёсках шмат дзе гэта яшчэ жыва. Тая ж вёска Рог Салігорскага раёна, якая занесена ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА, вёска Тонеж. Там пры сельскіх дамах культуры гурты ладзяць Каляды, ходзяць па дамах, дык можна да іх далучыцца. Па-трэцяе, мы жывем у Мінску, ва ўрбаністычным асяроддзі, у нас ёсць свае гурты калядоўшчыкаў. Ёсць Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, якое збіраецца і ездзіць калядаваць у Крэва, здаецца, ёсць яны ў Віцебску. У Магілёве, таксама нешта робяць, ёсць і іншыя аматары традыцыйнай культуры. Я нават чуў, што ў Мінску некалькі год ходзяць мадэрновыя калядоўшчыкі з новымі персанажамі: Чыноўнікам, Міліцыянерам, - ходзяць па кватэрах, успрымаюць іх на ўра. Ну, і можна ж самім сабраць невялічкі гурт калядоўшчыкаў, пакалядаваць па сваім пад’ездзе або паехаць да бабулі на вёску, пахадзіць там, я думаю, людзі будуць толькі рады.

Песні можна пашукаць у тым жа СЭТе, на Спеўных сходах, у нашым музеі, пры цэнтры дадатковай адукацыі “Ветразь”. Там ёсць фальклорны калектыў “Мілавіца”, дзе вучаць народныя песні, у тым ліку і калядныя. Туды можна прыйсці на спевы, на танцы. Ёсць тэатр-студыя “Варгін” пры цэнтры дадатковай адукацыі “Вікторыя”, дзе таксама батлейку і спевы ладзяць. У Мінску досыць месцаў, куды можна пайсці павучыцца. 

Спевы нескладаныя, слухаем у Інтэрнэце, на слых успрымаем і вучымся. Як і раней: спявалі бабулі, за імі хадзілі маладухі, спачатку падпявалі, потым самі пачыналі спяваць. Знайсці таксама не складана, варыянтаў “Го-го-го, каза…” шмат, якую-небудзь прывітальную гаспадару. У сучасных умовах адна-дзве песні будзе дастаткова, бо калі імкнуцца паказаць калядны абрад людзям і спяваюць шмат песень: і прывітальную, і Казе, і сыну, і гаспадару, і гаспадыні - гэта ўжо занадта. А ўявіце, што ў вёсцы 20 двароў, і у кожным спявалі па 10 песень. Яны б тады не вечар калядавалі, а некалькі дзён. Трэба мець лаканічнасць, каб не памёрзнуць і не надакучыць тым, хто прымае, і паспець абысці больш людзей.

Віншую ўсіх з Калядамі, што ўжо насталі па юліянскай традыцыі. У Беларусі  мы  іх двойчы святкуем. Спачатку па грыгарыянскай традыцыі, яны ўжо адышлі, а зараз прыйшлі па юліянскай. І гэта крута, што мы можам  святкаваць цэлы месяц. Раю ўсім далучацца да калядаванняў. Хутка ў нас Васілле -  стары Новы год, калі абавязкова хадзілі  калядаваць. Едзьце на вёску да бабулі, парадуйце яе і аднавяскоўцаў ці збярыцеся сваім пад’ездам і пакалядуйце. Зрабіце маску проста з паперы ці з пап’е-машэ. Тут няма нічога складанага. Таксама запрашаю ў суботу  да нас у музей. Будуць  паказаны два калядныя абрады, будуць студэнты Інстытута культуры з кафедры фальклору са спевамі. У нядзелю ўжо ідзіце калядуйце самі да сваіх родных. Гэта весела, гэта добра. Усе будуць гэтаму толькі радыя. Са святамі!   

Фотогалерея

Архив online