Отец Сергий, почему самые жесткие недели Великого поста — это первая и последняя? Почему нельзя по «нисходящей» было делать? Что бы с каждым днем все легче и легче?) Спасибо!
Я думаю, што гэта так складзена на падставе такога вялікага вопыту царквы. І чыста псіхалагічна, калі мы за нешта бяромся, то трэба брацца з усёй сілы, актыўна. Потым ясна, што нас сілы пакідаюць, што, сапраўды, калі пасціць так як трэба, то сілы змяншаюцца і таму даецца трохі паслабленне. Ну а ў канцы трэба, каб другое дыханне было, гэта як у спорце, на старт трэба выйсці з поўнай аддачай. Тут я б знайшоў такое падабенства са спортам.





