Подскажите, обязательно ли воздержание от мяса, сладкого, соленого? В чем необходимость питаться постной пищей? Неужели на голодный желудок верующий сможет что-то постигнуть или на него снизойдет просветление?

Подскажите, обязательно ли воздержание от мяса, сладкого, соленого? В чем необходимость питаться постной пищей? Неужели на голодный желудок верующий сможет что-то постигнуть или на него снизойдет просветление?

Тут некалькі пытанняў. Паспрабую па парадку. Што датычыцца мясных страў, то гэта абавязкова абмежаваць, як і малако, і яйкі. Што датычыцца салодкага, салёнага ці кіслага... На гэта абмежаванняў няма. Абмежаванні ідуць на стравы жывёльнага паходжання. А, дапусцім, нейкія цукеркі-ледзянцы, у якіх няма малака, можна ўжываць, вось торты – гэта не, а салодкае, цукар - можна, чай можна піць з цукрам. Салёнае не забаронена. Салёны агурок – нармальная страва, абсалютна.

Ведущая: Почему в Великий пост мы отказываемся от пищи животного происхождения?

Айтец Сергій: Па той прычыне, што гэтая ежа па-першае, вельмі каларыйная, па-другое, смачнейшая. Нам яе хочацца, а нам трэба адмаўляцца да таго, што нам хочацца. Яна каларыйная, яна смачная - вось па гэтай прычыне.

Ведущая: С животным миром это никак не связано?

Айтец Сергій: Ніяк не звязана. Калі б гэта было звязана з жывёламі, каб іх не чапаць, хай пажывуць яшчэ, альбо нейкая была б пагарда да таго, што звязана з мясам, то тады на самыя вялікія святы на Вялікдзень і на Раство мы тым больш павінны былі адмовіцца ад гэтай ежы, калі б такая была прычына.

Ведущая: Неужели на голодный желудок верующий сможет постичь больше, чем у него не получалось до этого?

Айтец Сергій: Безумоўна! Вось я вам скажу чаму. Некалі, даўно гэта было – у 76 годзе, я вывучаў лацінскую мову. Лацінская мова, як вядома, гэта мова яшчэ была дахрысціянаская, класічная старажытная мова. І там ёсць такая прыказка Plenusventer non studet libenter. У перакдадзе гэта азначае – “поўны страўнік неахвотна вучыцца”. Гэта такая прыказка для моладзі. І яна выказвае тое, што калі чалавек вельмі сыты, яго кроў занята тым, як перерабляць ежу, а галава не вельмі добра працуе і вучоба не ідзе. У рускай мове ёсць нешта аналагічнае - “сытое брюхо к ученью глухо”. Так што не ведаю, сувязь ёсць ці няма... Напэўна, яны ўзніклі самі па сабе, незалежна адна ад адной. Калі гэта сапраўды справядліва для вучобы, то тым больш гэта справядліва да малітвы. Так, чалавек, які абмяжуе сябе ў ежы, ён аказваецца духоўна больш свабодны. Яго дух больш да Бога ўзносіцца і малітва аказваецца лягчэйнай. Таму ў Евангеллі ёсць такія словы, што нават нячыстая сіла адганяецца толькі малітвай і постам. Вось два гэтыя кампаненты – малітва і пост – гэта праўда ўплывае, вельмі. 

 
Смотреть все выпуски

Новости