Сутнасць Вялікага посту ў тым, што гэта прыгатаванне да Вялікадня. А Вялікдзень, як вядома, самае галоўнае хрысціянскае свята. Чаму яно галоўнае? Таму што яно датычыцца кожнага хрысціяніна. Дзякуючы таму, што Хрыстос уваскрэс, ён не толькі сам стаў жывы целам, ён дае магчымасць новага жыцця кожнаму чалавеку. Чалавек смяротны, але мы верым усе, што мы ўваскрэснем. Хрыстос, яка сказана ў Свяшчэнным Пісанні, першынец з мёртвых. А за ім – Хрыстовы, усе шчыра веруючыя ў Хрыста ўваскрэснуць. І вось гэта мы перажываем на Вялікдзень. Не толькі сам факт уваскрэсення Хрыстова, але і наша новае жыццё, якое нам даруе Хрыстос. Але да гэтага новага жыцця нам трэба рыхтавацца. І гэта падрыхтоўка да новага вечнага жыцця – асноўная задача і асноўная мэта зямнога жыцця хрысціяніна. І вось пра гэтую асноўную мэту мы часта забываемся. Таму менавіта перад Вялікаднём устаноўлены перыяд для асабліва напружанага духоўнага жыцця. Каб у гэты перыяд мы больш наблізіліся да Бога.
Пост - гэта школа пакаяння.
Чаму? Таму што гэта набліжэнне да Бога – гэта ўсведамленне сваёй немачы, сваіх грахоў, сваёй слабасці і барацьба са сваімі грахамі, і пакаянне перад Богам. Вось у гэтым сутнасць Вялікага посту. А Вялікі ён таму, што працяглы. Усе астатнія пасты, а іх у нас, у праваслаўных хрысціян, чатыры, карацейшыя.
Вядучая: Получается, каждый год у нас своеобразное перерождение?
Айцец Сергій: Безумоўна. Нядрэнна было б, каб гэта было кожны дзень. Зноў у жа, у штодзённых вячэрніх малітвах мы каемся перад Богам і кожны дзень імкнёмся, пачынаем з таго, што ва ўсякім разе стараемся не грашыць, не адыходзіць ад Бога, хоць у нас гэта незаўжды атрымліваецца.





