Татьяна Володина: Ва ўсіх еўрапейскіх народаў фактычна. Пачаўшы ад нас і да поўначы, дзень сонцавароту абавязкова святкуюць. І тое, што на 7-га ліпеня прыпадае дзень нараджэння Іаана Прадцечы, гэта таксама аб’ядноўвае святкаванне Купалля ў еўрапейскіх народаў. Кветка як сімвал гэтага свята ўваходзіць ў літоўскую, латышскую, нямецкую традыцыю і далей на поўнач. Называецца не папараць-кветка, а напэўна, па-свойму.
Ведущая: Были ли попытки визуализации этого цветка в каких-то старых источниках. Кто-то его пытался изобразить, как они видели этот чудо-цветок?
Татьяна Володина: Цяжка сказаць… Кожны мастак бачыць па-свойму. Але вось я слухаю дзяўчат-арганізатараў таксама. Гляджу, як ідзем услед за традыцыяй. Бо адшукаць яе не проста цяжка, таму што яна схаваная, а яшчэ і таму, што папараць-кветку ахоўвае цэлая армія самых розных пачвар, прычым пачвар такіх сур’ёзных. Гэта птушкі з жабінымі галовамі, розныя чэрці, монстры… І ў той момант, калі вось-вось кветка распусціцца, толькі яе ўхапіць засталося, на чалавека з неба валіліся, з зямлі паўзлі, з усіх бакоў хапалі, каб толькі ён не ўзяў кветку.
Што такое папараць-кветка - гэта такое акенца на той свет. А нам туды не асабліва і трэба і не асабліва можна. Лепш сказаць, што не кожны з нас заслугоўвае гэтага. Таму яе ахоўвае надзейная армія. Але што дзіўна, я яшчэ прадоўжу, у народных традыцыях гэту кветку знаходзяць выпадкова, як шчасце ў жыцці - часам хочаш, б’ешся зарабіць, але не. А тут раз - і вось нешта на цябе трапляе такое, але ўсё роўна праз працу.
Па традыцыі ў купальскую ноч пастушок шукаў жывёлу, якая згубілася, і раптам ідзе і разумее мову звяроў і птушак. Траўкі яму там кажуць: “А я ад галоўнага болю”. Другая кажа: “А я калі падарвешся”. І тут сустракаецца яму чалавек у чорным паліто і капелюшы і кажа: ”Давай з табой мяняцца абуткам. Я табе боты. А ты мне свае лапці”. Мяняюцца, і пастушок губляе магчымасць разумець. Аказваецца, яму папараць-кветака ўпала ў лапаць, калі ён шукаў гэтую жывёліну. А чорт забраў яе праз такую мену. Не ўсё так проста.
Ведущая: Как у нас будет на фестивале? Как мы изображаем этот символ.
Ника Харитонова: Очень хочется, чтобы у людей было свое видение, работало творческое начало. Как справедливо заметила Татьяна, это легкий переход между тем и этим светом. Грани сознания каждый видит по-своему. Например, в моем воображении это что-то огненное, бьющее столбом вверх. У каждого свое. Какого-то определенного изображения мы не делаем. Здесь есть возможность додумать самому. Счастье у каждого свое. То, в чем он его найдет, так он его и заберет. Навязывать свое представление о счастье я считаю правильным. Каждый наш гость найдет свою “папараць-кветку” в том, что ему действительно нужно, чего хочется.





