Ю.Устинович: На фестывалі будуць працаваць рэканструктары, якія будуць даваць ахоўныя абмундзірванні. Можна будзе пафехтаваць на рапірах, на мячах. Можна будзе пастраляць з лука.
М.Рогалевич: Гэта больш мужчынскія заняткі. Што датычыцца жанчын і дзетак, то ў нас будзе майстар-клас па мылаварэнню, саломапляценне, можна будзе скаваць сваю асабістую манетку. Будзе шмат разнастайных пляцовак, будзе працаваць квест, дзе кожны удзельнік зможа атрымаць падарунак. У гэтым годзе ў нас будзе працаваць маленечкі гандлёвы рад. Усім нам шкада выкідваць свае старыя рэчы і калі чалавек захо надаць той ці іншай рэчы другое жыццё, то у нас для гэтага будзе гандлёвы рад, дзе рыцары-удзельнік фэста будуць гандляваць такімі рэчамі.
Ю.Устинович: На фэсце будзе каваль, які па сярэднявечных тэхналогіях з руды будзе спрабаваць выплавіць і вакаваць аснову для жалеза. Адна справа – тэорыя, а ўбачыць гэта сваімі вачамі – зусім другая рэч.
М.Шарий: Мы ўдзельнічаем у фэсце кожны год і я магу сказаць, што будзе вельмі цікава. На гэтым фестывалі няма аматараў, а адны прафесіяналы сваёй справы.





