Ника Харитонова: Купальский дедок, леший, ведьмы…
Ведущая: Как с ними взаимодействовать?
Наталья Лишик: Уважительно. Нельзя смеяться над ними ни в коем случае. Как с любыми нормальными людьми. Уважать всех, дары подносить и принимать. На Лысую гору лучше не ходить в этот вечер. Одному по лесам не шататься.
Василий Грибовский: Адзінае, што лічыцца, што яны дужа актывізуюцца ў гэтую караценечкую ночачку, ім трэба людзям напаскудзіць найбольш. Лысая гара для беларусаў, дарэчы, мястэчак такіх з дзясятак па краіне. Але лічыцца, што пад Мсціслаўлем гара - самая княжна над усімі Лысымі гарамі. Недзе пад Заслаўем таксама ёсць Лысая гара, недалёка ад Мінска. Не здзіўлюся, калі ўлічваць, што стары Мінск стаіць на пагорках, ёсць таксама свая гара, кажуць, што ў Курасоўшчыне гарналыжная гара - гэта Лысая гара. Таму гойсаць з яе трэба з павагай да месца. А з нячыстых яшчэ ёсць злыдні ці гарцукі, гэта тыя, якія маглі коней звесці, каб даскакаць да Лысай гары. Сувязь часоў сучасных і былых з майго досведу і летапісаў: калі гаспадар знойдзе ў сябе на панадворку нейкую падазроную жывую істоту - жабу, гадзюку, сабаку, якога ён не ведае, ім адмыслова наносілі шкоду. Лічылі, што калі потым з’явіцца чалавек з падобнай шкодай, то ён ператвараўся ў гэтую істоту і ён вядзьмак. У нашы часы, прынамсі, на Магілёўшчыне найгоршымі ведзьмамі, злыднямі і валацугамі былі падлеткі. З шостага на сёмае ліпеня ўся міліцыя станавілася на вушы, чыгунка працавала ў адметным рэжыме, таму што найбольшую шкоду на ўласныя падворкі, на дзяржаўнае майно наносілі дзеткі дзецюкоўскага ўзросту. Як зараз думаеш, дык гэта былі такія бязглуздыя дзеі, напрыклад, на чыгунку бервяно пакласці. Злыдні імі кіравалі сапраўды. Таму што зняць весніцы, лаву выдзернуць, маліны і вішні аб’есці - гэта дзіцячае. У Савецкім Саюзе не было нячысцікаў, таму ролю іх узялі на сябе дзеці. А на наступны дзень прыходзілі да бацькоў, што таго вунь ён пугаю перацянуў, давай, татка, за сына адказвай.





