Скажите, пожалуйста, а есть какая-то оцифрованная часть ваших документов? Будет ли архив в цифровом формате?
Денис Лисейчиков: Даволі даўно нашы еўрапейскія калегі зразумелі, чым больш пераведзена ў лічбу, чым больш створана магчымасцей для онлайн-доступу, тым прасцей працаваць архівістам. Таму что нейкия віды працы тады могуць зрабіць самі карыстальнікі Інтэрнэта. Піянерамі на постсавецкай прасторы былі архівісты Эстоніі, якія стварылі такі праект. Другімі былі латышы, якія таксама зрабілі падобны праект. Падцягваюцца польскія і расійскія калегі. На жаль, мы не можам зараз пахваліцца, што у нас шмат чаго ёсць у онлайн-доступе. Але ёсць такі праект, над якім мы працуем зараз. Гэта агульны цэнтралізаваны праект нашай архіўнай галіны па стварэнні сістэм адкрытага доступу да дакументаў архіва. Мы ўжо маем адсканаваныя нашы вопісы, маем вялікі аб’ём важных дакументаў па геніалогіі - самых старажытных метрычных кніг. Зараз пытанне ў тым, каб знайсці тэхнічную магчымасць, каб выкласці гэта ў Інтэрнэт. Мы спадзяёмся, што на працягу найбліжэйшых гадоў, будзе запушчана сістэма адкратага доступу. Мы, нарэшце, зможам убачыць нашы дакументы онлайн.





